21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Шэф-цырульнiкi» ў Беларусi

25.08.2009 22:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА

Нашу краiну ўпершыню наведаў знакамiты iспанскi прафесiянал цырульнiцкага мастацтва Раунэль Наваес з майстар-класамi для беларускiх стылiстаў i цырульнiкаў.

Новую модную калекцыю «Барока», у якой адлюстроўваюцца падыходы да сучасных прычосак, прыехалi паглядзець не толькi мiнскiя стылiсты, але i цырульнiкi з Вiцебска, Магiлёва, Брэста. Новая калекцыя — гэта дэманстрацыя жаночага гарманiчнага вобраза. «Сюды мы прыйшлi не толькi палюбавацца шоў, — дзеляцца са мною цырульнiцы, — але ўзяць нешта цiкавае i для сябе, бо з такiмi прычоскамi заўсёды можна выйсцi на вулiцу» . I сапраўды, калекцыя ўражвае сваёй «прастатой» i густам.

— Прафесiйныя майстар-класы такога ўзроўню ў нашай краiне яшчэ не праходзiлi, — расказвае супрацоўнiк кампанii «Revlon profession» у Беларусi Iрына Бараусава. — Вельмi прыемна, што новую калекцыю, якая была паказана яшчэ толькi ў дзвюх краiнах, Раунэль Наваес адразу прывёз ў Беларусь. Ён вельмi задаволены ўзроўнем падрыхтаванасцi нашых стылiстаў. Толькi нам яшчэ ёсць куды iмкнуцца!

Сам Наваес, якi, дарэчы, таксама i стылiст мiжнароднай школы стылю ў Германii, Швейцарыi, Францыi, Iспанii, дадае:

— Я прыехаў падымаць узровень беларускiх цырульнiкаў. Раней жа былi повары, а зараз — шэф-повары. Дык вось я хачу, каб тут былi не проста цырульнiкi, а шэф-цырульнiкi!

Гэтым летам Раунэль Наваес зноў плануе наведаць Беларусь з новай калекцыяй, якая, паводле яго слоў, уразiць абсалютна ўсiх.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашу краiну ўпершыню наведаў знакамiты iспанскi прафесiянал цырульнiцкага мастацтва Раунэль Наваес з майстар-класамi для беларускiх стылiстаў i цыруль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика