Сумленны мытнiк
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Няўдалай атрымалася спроба грамадзянiна Украiны падкупiць беларускага мытнiка.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, у салоне асабiстага аўтамабiля ўкраiнца iнспектар пункта пропуску «Новая Гута» выявiў незаяўленыя запчасткi для трактароў. Гаспадар кантрабандных дэталяў прапанаваў беларускаму мытнiку «ўзнагароду» за бесперашкодны пропуск цераз мяжу. Нягледзячы на катэгарычную адмову мытнiка ад «падарунка», настойлiвы ўкраiнец усё ж паклаў на стол iнспектара дакументы, а ў iх «замаскiраваў» хабар — 60 тысяч беларускiх рублёў. Давялося мытнiку праiнфармаваць аб спробе подкупу супрацоўнiкаў падраздзялення асабiстай бяспекi i Гомельскага РАУС. Лёс спакушальнiка цяпер вырашае пракуратура.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няўдалай атрымалася спроба грамадзянiна Украiны падкупiць беларускага мытнiка |
|