21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiянераў рабавалi, скарыстаўшыся даверам

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Будзьце пiльнымi!

Людзi сталага веку апошнiм часам нярэдка становяцца ахвярамi рабаўнiкоў

Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны найчасцей злачынцы нападаюць на хаты жыхароў сельскай мясцовасцi. Рабаўнiкi трапляюць у жылыя памяшканнi састарэлых людзей пад выглядам работнiкаў сацыяльных i камунальных службаў. Так, напрыклад, у мiнулым месяцы адна злачынная групоўка, у якую уваходзiлi дзве жанчыны i два мужчыны, здзейснiла адразу 5 нападаў на жыллё пенсiянераў. Злачынцы дзейнiчалi па наступнай тэхнагалогii: адна з жанчын званiла ў кватэры пажылых людзей, прадстаўлялася работнiцай ЖЭУ i патрабавала адчынiць дзверы нiбыта для праверкi выцяжкi цi газавага абсталявання. Даверлiвыя пенсiянеры пускалi ў сваё жыллё «iлжэ-камунальшчыцу», якая праз некаторы час дапамагала трапiць у кватэру сваiм хаўруснiкам. Рабаўнiкi звязвалi гаспадароў, забiралi грошы, каштоўныя рэчы i знiкалi. Зараз вядзецца вышук «шакалаў». На iх рахунку тры напады на жыллё пенсiянераў у Вiцебску, па аднаму такому злачынству ў Магiлёве i Барысаве. Не выключана, што рабаўнiкi паспрабуюць паўтарыць нешта падобнае i ў iншых месцах. Так што, паважаныя суграмадзяне, будзьце пiльнымi! Увогуле, мiлiцыянеры раяць прытрымлiвацца наступных асноўных правiлаў бяспекi.

Па-першае, нельга адразу пускаць у сваё жыллё незнаёмых людзей, нават калi яны прадстаўляюцца работнiкамi камунальных цi сацыяльных службаў. Трэба, не адчыняючы дзвярэй, папрасiць прад’явiць дакументы. Калi ўзнiкаюць падазрэннi, не спяшайцеся адчыняць дзверы, патэлефануйце ў адпаведныя ўстановы i высветлiце, цi працуюць там асобы, якiя завiталi да вас у госцi. Павышаную пiльнасць трэба праяўляць у выпадках, калi незнаёмыя людзi просяць пусцiць iх у хату, каб папiць вады альбо тэрмiнова патэлефанаваць, спавiць дзiця. Падобныя хiтрыкi найчасцей выкарыстоўваюць цыганы.

Па-другое, не пакiдайце навiдавоку грошы i каштоўнасцi.

Па-трэцяе, умацуйце дзверы свайго жылля надзейнымi замкамi.

У выпадку, калi вас усё ж абрабавалi, трэба неадкладна звярнуцца ў блiжэйшае аддзяленне мiлiцыi. «Па гарачых слядах» знайсцi i затрымаць злачынцаў, а таксама вярнуць украдзеную маёмасць значна лягчэй.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзi сталага веку апошнiм часам нярэдка становяцца ахвярамi рабаўнiкоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика