21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёлета галоўнае — здабыць лiцэнзii

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Пекiнская «капуста»

Да летняй ХХIХ Алiмпiяды засталося 500 дзён

Вiльготнасць 95 працэнтаў, сярэдняя тэмпература 30—35 градусаў спякоты, загазаваны мегаполiс — такiмi абмаляваў умовы, з якiмi сутыкнуцца беларускiя спартсмены ў Пекiне, Дзмiтрый Шычко, намеснiк мiнiстра спорту i турызму Беларусі. Каб нашы атлеты без праблем справiлiся з аклiматызацыяй, кожная нацыянальная каманда атрымала спецыяльныя рэкамендацыi ад вучоных i медыкаў, якiя выязджалi ў Кiтай для правядзення даследаванняў.

— Канешне, у такiх клiматычных умовах лягчэй будуць адчуваць сябе мясцовыя спартсмены i прадстаўнiкi суседнiх дзяржаў, — заўважыў Дзмiтрый Якаўлевiч. — I ўсё ж канкурэнцыя за медалi абвострыцца памiж пяцёркай сусветных лiдараў — Кiтаем, ЗША, Расiяй, Германiяй, Аўстралiяй. Аднак, без сумненняў, умяшаюцца ў барацьбу за медалi Францыя, Iталiя, Паўднёвая Карэя, Англiя, Куба. Паводле слоў Георгiя Катулiна, генеральнага сакратара Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Беларусі, Алiмпiяда пачнецца 8 жнiўня 2008 года, на ёй будзе разыграна 302 камплекты ўзнагарод у 25 вiдах спорту.

Падрыхтоўка беларускiх спартсменаў да Гульняў у Кiтаi пачалася пасля Алiмпiяды ў Афiнах. Яна падзелена на пяць этапаў: 1. У 2005 годзе былi вызначаны прыярытэтныя вiды спорту i праведзена селекцыя атлетаў (адабрана 302 спартсмены ў 25 вiдах спорту); 2. Летась акцэнтавалi ўвагу на фiзiчнай, псiхалагiчнай i тэхнiка-тактычнай падрыхтоўцы, а колькасць прэтэндэнтаў на ўдзел у Гульнях скарацiлi да 159 спартсменаў у 23 вiдах спорту (так званая група «А»); 3. Сёлета, у базавы год, спартсмены павiнны здабыць лiцэнзii для ўдзелу ў Алiмпiядзе, а прадстаўнiкi мiнiстэрства спорту ствараюць усе патрэбныя для гэтага ўмовы; 4. Са студзеня па май 2008 года будзе канчаткова сфарміраваны састаў нацыянальнай зборнай; 5. Чэрвень—жнiвень 2008 года — стварэнне аптымальных умоў, каб беларускiя спартсмены не згубiлi свой патэнцыял.

Беларусь выхавала 60 алiмпiйскiх чэмпiёнаў. Задача нашых спартсменаў у Пекiне — вайсцi ў дваццатку мацнейшых i сабраць не меншы «ўраджай», чым у 2000 годзе ў Сiднеi — 17 узнагарод.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да летняй ХХIХ Алiмпiяды засталося 500 дзён
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика