21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слухачам — па душах, спевакам — па вушах

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Раздача сланоў

Тры гады таму, калi выраз «75 працэнтаў беларускай музыкi ў эфiры» яшчэ не быў абсалютам, i чагосьцi новага ад айчынных выканаўцаў даводзiлася чакаць да пасiнення, «Альфа Радыё» прыдумала гэты працэс прастымуляваць. I абвясцiла пра стварэнне першай у краiне музычнай радыёпрэмii «Залатое Вуха». Асаблiвасцю ўзнагароды стала тое, што ў спiсе з 20 лепшых выканаўцаў няма першага i апошняга месцаў — гэта проста дваццатка найбольш любiмых (з агаворкай: на частаце канкрэтнай радыёстанцыi) беларускiх артыстаў.

Сёлета прэмiя «Залатое Вуха» — статуэтка з бронзы i рэдкага каменя цiнгуаiта, вынайдзенага ў Паўднёвай Амерыцы — была ўручана ў трэцi раз. У некаторых артыстаў сабралася ўжо мiнi-калекцыя вушэй (злепкаў з вуха зоркi FM-эфiру Дзмiтрыя Шунiна) — i ўсе левыя...

ТРОЙЧЫ ЛЕВЫЯ

З 1 па 18 сакавiка на сайце «Альфа Радыё» iшло галасаванне, па вынiках якога складаўся спiс прызёраў. У трэцi раз статуэтку атрымалi васьмёра з дваццацi «топавых» артыстаў — Палiна Смолава, Галiна Шышкова, Алена Грышанава, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Чук i Гек, Вольга Плотнiкава i Iскуi Абалян. Адкрыццяў у гэтым годзе адносна няшмат — «Thе Рrоjесt», Вольга Барабаншчыкава, Dа Vinсi, Аня Шаркунова ды Анжэлiка Агурбаш. Калi перакласцi тое ж самае на мову лiчбаў, то 30 працэнтаў артыстаў былi ўзнагароджаны ў трэцi раз, 40 — у другi, 30 — у першы. I гэта пры тым, што на самую першую прэмiю намiнiравалiся толькi 90 выканаўцаў i калектываў, а сёлета iх было каля 200! У перспектыве ёсць небяспека, што «Залатое Вуха» будзе хадзiць па кругу адных i тых жа артыстаў — тым больш, заснавальнiкi не спяшаюцца прапаноўваць iншым радыёстанцыям далучыцца да iх i пашырыць прэмiю да агульнанацыянальнай. «Такiя засцярогi ёсць, — каментуе рост колькасцi «пастаянна вушастых» праграмны дырэктар «Альфы» Сяргей Чуб, — але мы аптымiсты, i верым, што ў спiсе будуць з’яўляцца новыя iмёны».

СПРАВЫ — ТРУБА

Першы крок да ўнясення ў летапiс прэмii новых iмёнаў якраз i быў зроблены на гэты раз — з’явiлася новая намiнацыя «Вуха ў трубачку». Яе чамусьцi прадставiлi як першую айчынную сцёб-узнагароду, хоць гэта звычайная антыпрэмiя, якiх у свеце многа. Прэтэндэнтам на эксклюзiўную статуэтку можа стаць кожны, хто пiша музыку «левай нагой», стварае кiтч i безгустоўнасць i прымушае нашы з вамi вушы ў прамым сэнсе скручвацца ў трубачку. Ва ўпартай барацьбе памiж Сяргеем Мудровым, шырока вядомым у радыёколах Юрыем Банько i даволi раскручаным (!) гуртом «Дынамiты» перамаглi апошнiя. Прычым на прэмiю нiколькi не пакрыўдзiлiся — усё, што яны робяць, як самi выканаўцы сцвярджаюць, зроблена «па прыколу».

НIХТО НЕ ЗАБЫТЫ

Акрамя таго, у другi раз спецыяльнай прэмiяй «Прэс-Вуха» быў адзначаны лепшы, на думку заснавальнiкаў, журналiст, якi пiша пра беларускi шоў-бiзнэс. Наконт адэкватнасцi вызначэння спрачацца не будзем — гэта тэма бясконцая. Здзiвiла тое, што ў спiсе намiнiраваных СМI не было нiводнага прадстаўнiка радыё i электронных выданняў, — вiдаць, так было задумана? Пашанцавала ж з узнагародай нашай каляжанцы з «АiФ» Юлii Цяльцеўскай. З чым яе i вiншуем.

Асобна «Альфа радыё» ўручыла яшчэ дзве персанальныя прэмii. «За падрыхтоўку пакалення NЕХT у музыцы» была адзначана Святлана Стацэнка, мама пераможцы дзiцячага «Еўрабачання» Ксюшы Сiтнiк i цяперашнi кiраўнiк Нацыянальнага цэнтра мастацтваў iмя Ул. Мулявiна. Таксама iндывiдуальную прэмiю атрымаў «першы айчынны FM-пенсiянер» — першы гукарэжысёр на беларускай FM-прасторы, зараз галоўны iнжынер «Альфа радыё» Уладзiмiр Назараў. Магчыма, i яшчэ кагосьцi маглi ўзнагародзiць... Але вушэй на ўсiх не хапiла — нi звычайных, нi залатых. Ну нiчога, у наступным годзе будзе шанц.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры гады таму, калi выраз «75 працэнтаў беларускай музыкi ў эфiры» яшчэ не быў абсалютам, i чагосьцi новага ад айчынных выканаўцаў даводзiлася чакаць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика