У Смаленскай вобласцi загiнулi трое грамадзян Беларусi
Эдуард ПIВАВАР, БЕЛТА
Трое грамадзян Беларусi загiнулi, восем атрымалi раненнi ў вынiку дарожна-транспартнага здарэння ў Смаленскай вобласцi Расii.
Паводле даных аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў рэгiянальнага УУС, аварыя адбылася ўчора каля 4 гадзiн ранiцы на 451 км трасы Масква—Мiнск. Вадзiцель мiкрааўтобуса Mercedes Sprinter, якi вёз з маскоўскага аэрапорта беларускiх грамадзян, якiя вярнулiся з Егiпта, не справiўся з кiраваннем. Мiкрааўтобус урэзаўся ў грузавiк МАН, прыпаркаваны на абочыне дарогi. У вынiку сутыкнення 38-гадовы вадзiцель мiкрааўтобуса i дзве яго пасажыркi 44 i 48 гадоў загiнулi на месцы. Восем астатнiх пасажыраў, у лiку якiх 5 жанчын, двое мужчын i 4-гадовая дзяўчынка, атрымалi раненнi рознай ступенi цяжкасцi i шпiталiзаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое грамадзян Беларусi загiнулi, восем атрымалi раненнi ў вынiку дарожна-транспартнага здарэння ў Смаленскай вобласцi Расii |
|