21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Белы» тыдзень — час вялiкiх пачынанняў

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Янка КРУК, Аксана КАТОВIЧ

Усё менш i менш часу застаецца да самай галоўнай веснавой падзеi — святкавання Вялiкадня, якi, паводле меркавання шматлiкiх даследчыкаў гiсторыi славянскiх традыцыйных культур, быў пачаткам новага цыкла земляробчага календара, фактычна Новым годам. А пераход чалавека ў iншае жыццё, у iншы сацыяльны статус заўсёды суправаджаўся «памiраннем» яго ў адным статусе i сiмвалiчным «перанараджэннем» у iншым.

Прывядзём некалькi прыкладаў з абрадавай практыкi традыцыйнай культуры беларусаў. За век свайго зямнога iснавання чалавек назапасiў агромнiсты масiў практычных ведаў, аднак як толькi ён памiраў, выконваўся абавязковы абрад сцiрання слядоў зямнога iснавання — нябожчыка абмывалi i пераапраналi ў новае адзенне. Для таго каб нованароджанае дзiця стала паўнапраўным членам сям’i, трэба было правесцi тры паслядоўныя абрадавыя дзеяннi. Новаму чалавеку адразу ж выдзялялi месца за сямейным сталом: пасля нараджэння яго клалi на стол на спецыяльным (невялiкiх памераў) ручнiку; на дзевяты дзень праводзiлi абрад першага рытуальнага купання, падчас якога бабка-павiтуха закладвала праграму яго зямнога жыцця.

Аналагiчную ролю некалi выконваў Сусветны патоп, якi быў насланы на Зямлю, каб змыць людскiя грахi. А значна пазней такой жа падзеяй стаў дзень 11 студзеня, калi па загаду цара Iрада было знiшчана 14 000 маленькiх дзетак: яму стала вядома, што на Зямлi нарадзiўся сапраўдны цар Iудзеi.

Узгаданыя прыклады дазваляюць лепш зразумець сутнасць назвы апошняга перадвелiкоднага тыдня — Белы. Падрыхтоўка да Вялiкадня мела характар панарамнага, франтальнага ўключэння ўсiх сфер чалавечай жыццядзейнасцi ў атмасферу свята.

У нябыт адыходзiў стары год, ён павiнен быў захапiць з сабой фактычна ўсю назапашаную за гэты перыяд iнфармацыю (энергетыку, праблемы, беды, нястачы, хваробы, няшчасцi). Чалавек павiнен быў змыць, ачысцiць, выпалiць агнём (цi свечкай) сiмвалiчныя знакi мiнулага.

Увесь культурны асяродак (г. зн. тое, якое было зроблена або перапрацавана рукамi чалавека) трэба было «вылечыць» — пазбавiць напластаванняў мiнулага года i, адпаведна, блаславiць распачынанне новага вiтка ў жыццi чалавека i яго працоўнай дзейнасцi. Таму напярэдаднi Вялiкадня выконвалiся тыя сакральна-абрадавыя дзеяннi, якiя ў iншы каляндарны час уявiць сабе было проста немагчыма, напрыклад, вымыць дзяжу або патушыць агонь у печы (апошняе выконвалася толькi ў адной абрадавай сiтуацыi — калi ў хаце нехта памiраў).

А далей паспрабуем прасачыць за паводзiнамi гаспадара i больш падрабязна гаспадынi i спынiцца на шматлiкiх побытавых дзеяннях, скiраваных на «абнаўленне» свайго жытла i падворка ў перадвелiкодны час.

(Працяг будзе.)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё менш i менш часу застаецца да самай галоўнай веснавой падзеi — святкавання Вялiкадня, якi, паводле меркавання шматлiкiх даследчыкаў гiсторыi славя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика