«Раскольнiкаў» у Хойнiках?
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Хойнiцкiм раёне ўчынена трайное забойства. У гiбелi трох пенсiянерак падазраецца раней неаднаразова судзiмы мясцовы жыхар.
Як паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, трагедыя адбылася ўчора ў вёсцы Iзбынь. У раённы аддзел па надзвычайных сiтуацыях паступiў званок ад вясковых жыхароў аб пажары ў адным з пустуючых дамоў. Калi выратавальнiкi прыбылi да месца здарэння, то насупраць дома ўбачылi труп жанчыны з сечанай ранай галавы. Аператыўная група супрацоўнiкаў мiлiцыi, правёўшы праверку, выявiла яшчэ дзве ахвяры — адну ва ўласным доме, другую — за прысядзiбным участкам. Мяркуецца, што ўсе яны загiнулi ад удараў сякерай. Па падазрэнню ва ўчыненнi забойства i падпалу дома быў затрыманы мясцовы жыхар 1957 года нараджэння, якi знаходзiўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Мужчына днямi прыбыў у вёску са спецкамендатуры, у якой адбываў чарговае пакаранне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Хойнiцкiм раёне ўчынена трайное забойства. У гiбелi трох пенсiянерак падазраецца раней неаднаразова судзiмы мясцовы жыхар
|
|