«Крывавы месяц» над Мазыром
Аляксей ЦIТОЎ, УIАС МУС Беларусi
Члены сатанiнскай мiнi-ячэйкi «Блад мун» («Крывавы месяц») упершыню заявiлi аб сваiм iснаваннi 13 лiстапада 2006 года пры спробе падпалу праваслаўнай царквы Святога Вялiкамучанiка Георгiя Пабеданосца ў г. Мазыры. Тады ўзгаранне ўдалося хутка патушыць. Аднак на гэтым «сектанты» не спынiлiся — 25 снежня 2006 года царкву ўсё ж удалося спалiць. Вясной 2007-га невядомыя падпальшчыкi праваслаўных храмаў «перакiнулi» свае намеры на каталiцкiя.
26 сакавiка вартавыя спартыўнай школы па веславанню на байдарках, што знаходзiцца побач з рымска-каталiцкiм касцёлам, каля 22.20 убачылi падлетка, якi нешта маляваў на сценах культавай установы (знявагi ў адрас каталiцкай паствы, веравызнання ў цэлым i сатанiнскiя сiмвалы). «Мастак» быў затрыманы i дастаўлены на прахадную мэблевай фабрыкi, куды выклiкалi мiлiцэйскi нарад. Прыкладна праз паўгадзiны — каля 23.00 — паказаўся дым. Выклiкалi МНС. Прычына пажару — пападанне ў памяшканне храма палаючага рыззя, у якое былi загорнуты камянi. Iмi невядомыя разбiлi шкло ў аконных праёмах. У вынiку адзенне i драўляныя рэчы, якiя знаходзiлiся ў падсобцы, згарэлi. Сцены памяшкання, куды папала рыззё, якое гарэла, а таксама зводы храма былi закопчаны. Добра, што ў самiм будынку, пабудаваным з каменю, гарэць практычна не было чаму. Таму i пажар быў хутка лiквiдаваны. Паводле слоў начальнiка крымiнальнай мiлiцыi Мазырскага РАУС Сяргея Закружнога, калi б касцёл згарэў — лiдар ячэйкi падняўся б яшчэ на адну прыступку ўверх па iерархiчнай сатанiнскай лесвiцы. Падчас пажару мiлiцыя ўжо размаўляла з затрыманым падлеткам, якi не хаваў сваёй прыналежнасцi да секты сатанiстаў (адпаведную лiтаратуру падлеткi «скачвалi» з Iнтэрнэта). У тую ж ноч былi затрыманы яшчэ трое (аднаго пазней адпусцiлi пад падпiску аб нявыездзе). Узрост «сектантаў» (сярод якiх 19-гадовая дзяўчына) вагаецца ад 16,5 да 21,5 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Члены сатанiнскай мiнi-ячэйкi «Блад мун» («Крывавы месяц») упершыню заявiлi аб сваiм iснаваннi 13 лiстапада 2006 года пры спробе падпалу праваслаўнай |
|