Маладыя таленты iдуць «Дарогай жыцця»
Iгар ГРЫШЫН
Вось ужо два дзесяцiгоддзi па раёнах Беларусi, Расii i Украiны, што пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы, праходзiць сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскi шлях — дарога жыцця». Таленавiтыя дзецi i падлеткi, што пражываюць на забруджанай тэрыторыi, дзякуючы гэтай праграме, атрымалi iстотную падтрымку i дапамогу. Больш за тое, арганiзатары «Шляху» стварылi цэлую сiстэму культурнага абслугоўвання насельнiцтва гэтых рэгiёнаў.
Пастаянныя арганiзатары творчай праграмы — грамадскае аб’яднанне «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi», Дэпар- тамент па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на ЧАЭС пры МНС Беларусi, мiнiстэрствы культуры i адукацыi, Беларускi дзiцячы фонд, паводле iнфармацыi аддзела iдэалагiчнай i аналiтычнай работы ЦК ГА «БРСМ», яе складовыя — Мiжнародная творчая дабрачынная творчая акцыя «Чарнобыльскi шлях — дарога жыцця», Рэспублiканская тэлевiзiйная акцыя «У будучае — з надзеяй», Рэспублiканская дабрачынная праграма «Маладая Беларусь», Рэспублiканскае свята мастацтваў «Дзецi думаюць аб дзецях», Рэспублiканская дабрачынная акцыя «Калядная ёлка». Так, Мiжнародная дабрачыная акцыя «Чарнобыльскi шлях — дарога жыцця» штогод праводзiцца ў сакавiку-красавiку ў шэрагу раёнаў Гомельскай, Магiлёўскай, Брэсцкай, Мiнскай абласцей, Расii i Украiны. На яе мэце — псiхалагiчная рэабiлiтацыя сродкамi культуры i мастацтва жыхароў пацярпелых рэгiёнаў. Акрамя таго, гэта i рашэнне праблем, што звязаны з духоўнай рэабiлiтацыяй дзяцей i моладзi. У межах акцыi ствараюцца ўмовы для развiцця творчага патэнцыялу юных жыхароў шляхам арганiзацыi мастацкiх выставак, майстар-класаў з удзелам майстроў мастацтва, праслухоўвання юных талентаў дзеячамi мастацтва i прафесiйнымi артыстамi. Да таго ж акцыя ўключае ў сябе кансультацыi ўрачоў i майстроў-педагогаў на месцах, творчыя справаздачы, канцэрты, фестывалi, вернiсажы, агляды творчасцi юных талентаў. Рэспублiканская тэлевiзiйная акцыя «У будучае — з надзеяй» вось ужо 13 гадоў штогод праходзiць 25—28 красавiка i завяршае акцыю «Чарнобыльскi шлях — дарога жыцця».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо два дзесяцiгоддзi па раёнах Беларусi, Расii i Украiны, што пацярпелi ад чарнобыльскай катастрофы, праходзiць сацыяльна-творчая праграма «Чарн |
|