Работа ёсць. Жаданне... не заўсёды?
Сяргей ГРЫБ
Сітуацыя З 407 выпускнiкоў дзiцячых дамоў-iнтэрнатаў, якiя знаходзiлiся на ўлiку ў службах занятасцi, на працягу мiнулага года ўдалося працаўладкаваць 264 чалавекi. Плюс да таго, 87 выпускнiкоў былi накiраваны на прафесiйнае навучанне, а 50 — на грамадскiя работы.Разам з тым, як адзначыла падчас канферэнцыi «Актуальныя праблемы паспяховай адаптацыi выпускнiкоў iнтэрнатных устаноў» намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец, з працаўладкаваннем гэтай катэгорыi ўзнiкае нямала цяжкасцяў. З улiкам недастатковай прафесiйнай падрыхтоўкi выпускнiкi дамоў-iнтэрнатаў, як правiла, трапляюць на малаквалiфiкаваныя i нiзкааплатныя месцы. Апроч таго, не сакрэт: многiя з iх проста не хочуць працаваць самi. Як вынiк, некаторых былых выхаванцаў iнтэрнатных устаноў даводзiцца працаўладкоўваць па два-тры разы на працягу года. Не менш складанай застаецца сiтуацыя з жыллём. Больш чым 30 працэнтам выпускнiкоў па сутнасцi няма куды вяртацца, таму яны вымушаны пражываць у iнтэрнатах па месцы работы цi навучання, у сваякоў або здымаць кватэры. Пры гэтым астатнiя, нават нягледзячы на фармальную наяўнасць «замацаваных» памяшканняў, часцяком не могуць iмi карыстацца з-за неабходнасцi рамонту, вялiкай запазычанасцi па камунальных паслугах цi асацыяльнага ладу жыцця бацькоў. Мiж тым, заўважыла Таццяна Шаметавец, за апошнiя гады работа з выпускнiкамi iнтэрнатных устаноў наладжана праз тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Усяго на ўлiку ў цэнтрах знаходзяцца звыш 8 тысяч былых выхаванцаў iнтэрнатаў, i па сутнасцi кожнаму з iх аказваецца тая цi iншая падтрымка. I ў тым лiку ў рамках рэгiянальных праграм. У прыватнасцi, у сталiцы прынята рашэнне — аказваць кожнаму выпускнiку матэрыяльную дапамогу да дасягнення iм 23-гадовага ўзросту ў памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 407 выпускнiкоў дзiцячых дамоў-iнтэрнатаў, якiя знаходзiлiся на ўлiку ў службах занятасцi, на працягу мiнулага года ўдалося працаўладкаваць 264 чала
|
|