Вясна-2007 i яе каралевы
У нацыянальным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыi краiны прайшоў 2-i этап мiжнароднага мiжунiверсiтэцкага конкурсу грацый i артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна-2007». Гэта мiнскi рэгiянальны конкурс, наперадзе яшчэ беларускi мiжрэгiянальны конкурс i фiнал. Конкурс«Каралева Вясна» рэалiзуецца 16-ы раз i накiраваны на выяўленне сярод моладзi таленавiтых i адораных выканаўцаў. Праграма фiналу пройдзе ў КЗ «Мiнск» 11 красавiка.
У конкурсе прымалi ўдзел дзяўчыны-студэнткi, а таксама супрацоўнiцы вышэйшых навуковых устаноў. Акрамя знешнiх даных, дзяўчыны прадэманстравалi iнтэлектуальныя i творчыя здольнасцi. Мастацкiм кiраўнiком, намеснiкам старшынi аргкамiтэта конкурсу «Каралева Вясна-2007» з’яўляецца Мiкалай Мiкалаевiч Сушкоў. Арганiзатары — Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi, Культурны цэнтр Маскоўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, Беларускi КВЗ. Амаль усе ВНУ сталiцы прадставiлi сваiх кандыдатак на гэты конкурс: медунiверсiтэт, унiверсiтэт фiзiчнай культуры, iнстытут правазнаўства, акадэмiя мiлiцыi i iншыя. Дзяўчыны раскрылi сябе творча, шырока. Iх ВНУ можа ганарыцца сваiмi зоркамi. Цiкавымi былi нумары Вiялеты Паўлавай (унiверсiтэт культуры), Веранiкi Конанавай (унiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi). I, нягледзячы на нейкiя пастаянныя казусы з тэхнiкай, якiя адбывалiся па вiне гукарэжысёра, дзяўчыны дасканала прадэманстравалi свае ўменнi i навыкi, а таксама не разгубiлiся ў крызiсны момант. Гэта iх плюс, пацвярджэнне iнтэлектуальных здольнасцяў. Пасля заканчэння конкурснай праграмы журы ў складзе Тамары Ганчаровай, Юрыя Будзько, Ксенii Налiўкiнай, Тарыэла Майсурадзэ i iншых творчых асобаў адправiлася прымаць рашэнне наконт таго, хто ж усё-такi пройдзе ў 4-ы, фiнальны тур. А гледачам была прапанавана канцэртная праграма. Каб не сумаваць! Удзел у ёй прынялi маленькiя, але вядомыя ў пэўных колах зорачкi. Такiя, як Мiшэль, Ды Рылькемен, Ангелiна, Юлiя Яначкiна, Анджы. Яны выканалi па некалькi кампазiцый. Юля i Анджы спелi дуэтам аўтарскую кампазiцыю Анджы «Усе мы разам». Прычым з такой лёгкасцю i прыгажосцю, што зала падпявала i прытанцоўвала. Гэта iх новая кампазiцыя, сумесная рэч. У хуткiм часе яе можна будзе пачуць у радыёэфiры. Анджы з Юляй ад усяго сэрца пажадалi ўдзельнiцам поспеху. На iх думку, самае галоўнае — быць разам i дапамагаць адзiн аднаму. Толькi тады ўсё атрымаецца. Як пяецца ў iх дуэтнай песнi, «Все мы вместе отдыхаем, все мы вместе зажигаем...». Галоўнае, кажуць яны, каб дзяўчыны дапамагалi адна адной «зажигать» i «отдыхать». I тады поспех iх не абмiне. Па рашэнню журы ў 3-ці тур прайшло 11 канкурсантак. Яго выбар справядлiвы. Гэтыя дзяўчыны прыгожыя i таленавiтыя. На жаль, толькi дзве з iх трапяць у фiнал. Як пажартаваў Тарыэл Майсурадзэ — 1,5 +сабачка. Смешна, але не ўсiм. Жарты жартамi, а справы справамi. Спявак заўважыў добрую падрыхтоўку канкурсантак, а таксама выдатную арганiзацыю конкурсу. Мне ж, у сваю чаргу, застаецца толькi пажадаць усiм iм поспехаў — каралевам Вясны-2007. Юлiя РУСЯЛЕВIЧ, студэнтка БДПУ iмя М. Танка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нацыянальным цэнтры мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi Мiнiстэрства адукацыi краiны прайшоў 2-i этап мiжнароднага мiжунiверсiтэцкага конкурсу грац |
|