Балгары згулялi ўнiчыю з албанцамi
Iрына ПРЫМАК
Сапернiкi нацыянальнай зборнай Беларусi па адборачным турнiру чэмпiянату Еўропы—2008 у Аўстрыi i Швейцарыi правялi чарговыя матчы, вынiкi якiх не паўплывалi на становiшча нашай каманды, якая займае ўсё тое ж чацвёртае месца з 7 ачкамi.
Лiдары групы «G», галандцы, перамаглi ў гасцях славенцаў з мiнiмальным лiкам 1:0 i набралi 14 ачкоў. На другiм радку размяшчаюцца румыны з 11 ачкамi, якiя разграмiлi дома люксембуржцаў — 3:0. На два ачкi менш маюць балгары: яны не змаглi справiцца з албанцамi на сваiм полi —— 0:0. Менавiта з балгарамi зборная Беларусi правядзе свае чарговыя матчы —— 2 чэрвеня ў Мiнску i 6—га ў гасцях. У Славенii 4 ачкi, у Албанii — 3, у Люксембурга — 0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапернiкi нацыянальнай зборнай Беларусi па адборачным турнiру чэмпiянату Еўропы—2008 у Аўстрыi i Швейцарыi правялi чарговыя матчы |
|