Раптоўнае з’яўленне лася на дарозе стала прычынай ДТЗ у Добрушскiм раёне
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Прычынай дарожна-транспартнага здарэння на тэрыторыi Добрушскага раёна, у якiм загiнуў грамадзянiн Расii, стала раптоўнае з’яўленне лася на дарозе, што i справакавала лабавое сутыкненне аўтамабiляў.
Як паведамiлi ў прэс-службе ўпраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi УУС Гомельскага аблвыканкама, ранiцай на трэцiм кiламетры аўтадарогi «Гомель—Кобрын» сутыкнулiся аўтамабiль «Жыгулi», якiм кiраваў расiянiн са Стаўрапольскага краю, i мiкрааўтобус «Фiят-Дуката», за рулём якога знаходзiўся жыхар Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласцi. Як высветлiлася, 45-гадовы вадзiцель «Жыгулёў» не справiўся з кiраваннем пасля таго, як на дарогу выбег лось, i выехаў на паласу сустрэчнага руху. Расiянiн загiнуў на месцы. Вадзiцель «Фiята» з пераломам галёначнай косцi i страсеннем мазгоў дастаўлены ў Добрушскую раённую бальнiцу. У прэс-службе дадалi, што на ўчастку, дзе адбылася аварыя, устаноўлены знак «Асцярожна, дзiкiя жывёлы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай дарожна-транспартнага здарэння на тэрыторыi Добрушскага раёна, у якiм загiнуў грамадзянiн Расii, стала раптоўнае з’яўленне лася на дарозе, шт |
|