Медалi прадстаўлены
Iрына ПРЫМАК
Пекiнская «капуста» За 500 дзён да старту летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне адбылася цырымонiя прадстаўлення алiмпiйскiх медалёў. На пярэднiм баку ўзнагароды на першым плане знаходзiцца выява старажытнагрэчаскай багiнi перамогi Нiкi на фоне легкаатлетычнага стадыёна, на заднiм плане бачны абрысы Вялiкай кiтайскай сцяны. Пятля для стужкi зроблена ў выглядзе двух счэпленых драконаў. Нагадаю, што на Алiмпiядзе будзе разыграна 302 камплекты медалёў у 28 вiдах спорту, гэта значыць 8456 узнагарод рознай вартасцi.БЯСПЛАТНА НА АДКРЫЦЦЁ АЛIМПIЯДЫ Могуць трапiць два беларусы — дзяўчына i юнак ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў, якiя выйграюць у рэспублiканскiм конкурсе «Пекiн-2008». Тыповыя спаборнiцтвы для знаўцаў спорту праводзiлiся ў нашай рэспублiцы напярэдаднi Гульняў у Сiднеi i Афiнах. Спецыяльныя бланкi з пытаннямi (прымаюцца толькi арыгiналы) будуць надрукаваны ў беларускiх выданнях. Пераможцы паедуць у мiжнародны маладзёжны алiмпiйскi лагер, дзе пазнаёмяцца з прадстаўнiкамi 202 алiмпiйскiх дзяржаў, а таксама трапяць на цырымонiю адкрыцця Алiмпiяды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 500 дзён да старту летнiх Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне адбылася цырымонiя прадстаўлення алiмпiйскiх медалёў |
|