Хто лепшы ў аптовым гандлi?
Вета РУЖАНСКАЯ
ЗП «Брыцiш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компанi» другi год запар становiцца пераможцам прэстыжнага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк Мiнска-2006» у намiнацыi «Аптовы гандаль».
Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Эдуарда Грамовiча, у кампанii ёсць усе падставы залiчваць сябе да лiку самых паспяховых i эфектыўных прадпрыемстваў сталiцы. Калi пяць гадоў таму доля на беларускім рынку тытунёвых вырабаў «Брыцiш-Амерыкан Табака» не перавышала 1 працэнта, то сёння яна складае 12 працэнтаў. Мiнулы год быў адзначаны i тым, што ўпершыню ўсяго за 8 месяцаў работы быў прададзены 1 мiльярд цыгарэт. У цэлым на працягу 2006 года кампанiя рэалiзавала звыш 1 800 млн штук цыгарэт. Наогул сёлета на званне лепшых прадпрымальнiкаў года прэтэндавалi амаль 200 суб’ектаў гаспадарання. Сярод iх былi выбраны пераможцы ў 17 намiнацыях. Асноўнымi крытэрыямi пры вызначэннi лепшых прадпрымальнiкаў года з’яўляюцца эканамiчная эфектыўнасць прадпрыемства, узровень заработнай платы i бяспека працы работнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗП «Брыцiш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компанi» другi год запар становiцца пераможцам прэстыжнага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк Мiнска-2006» у намiнацыi |
|