Мiнгандаль павiнен цесна ўзаемадзейнiчаць з мясцовымi органамi ўлады ў вырашэннi пытанняў абслугоўва
Мiнiстэрства гандлю павiнна больш цесна ўзаемадзейнiчаць з мясцовымi органамi ўлады i своечасова вырашаць усе пытаннi, што ўзнiкаюць у гандлёвым i бытавым абслугоўваннi насельнiцтва. Такую задачу паставiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка перад мiнiстрам гандлю Аляксандрам Iванковым.
Кiраўнiк дзяржавы 30 сакавiка прыняў з дакладам кiраўнiка Мiнiстэрства гандлю. Прэзiдэнт праiнфармаваны аб вынiках работы прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання Мiнгандлю за 2006 год i два месяцы гэтага года. Размова iшла таксама аб павышэннi эфектыўнасцi гандлёвага i бытавога абслугоўвання насельнiцтва. Аляксандр Iванкоў паведамiў, што выкананы i перавыкананы паказчыкi па аб’ёму рознiчнага тавараабароту, аб’ёму аказаных бытавых паслуг насельнiцтву, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi, эканомii энергазатрат, росту заработнай платы ў галiнах, iнвестыцыях у асноўны капiтал, скарачэнню складскiх запасаў. Мiнiстр праiнфармаваў Прэзiдэнта аб ходзе выканання шэрагу задач Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi, якiя знаходзяцца ў веданнi мiнiстэрства. У прыватнасцi, цяпер аднаўляюцца i рамантуюцца каля 400 аб’ектаў гандлёвага i бытавога абслугоўвання насельнiцтва ў вёсцы. Прэзiдэнт запатрабаваў больш эфектыўна вырашаць пытаннi стварэння тавараправодных сетак за межамi Беларусi. Размова iшла таксама аб тым, што патрэбны новыя, больш якасныя падыходы да работы гандлю ў сувязi з маючым адбыцца ўступленнем Расii ў СГА. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнгандаль павiнен цесна ўзаемадзейнiчаць з мясцовымi органамi ўлады ў вырашэннi пытанняў абслугоўва Мiнiстэрства гандлю павiнна больш цесна ўзаемадзейнiчаць з мясцовымi органамi ўлады i своечасова вырашаць усе пытаннi, што ўзнiкаюць у гандлёвым i быт |
|