Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Уладзiмiра Пуцiна з Днём яднання народаў Беларусi i Расii
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiра Пуцiна з Днём яднання народаў Беларусi i Расii, якi адзначаецца 2 красавiка.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што далейшае развiццё ўсебаковага беларуска-расiйскага супрацоўнiцтва адпавядае гiстарычнаму выбару двух брацкiх народаў i садзейнiчае дасягненню галоўнай мэты яднання — павышэнню ўзроўню iх жыцця. «Спадзяюся, намi будуць знойдзены эфектыўныя i ўзаемапрымальныя вырашэннi пытанняў беларуска-расiйскай iнтэграцыi на сучасным этапе», — адзначыў ён. Вiншавальныя пасланнi накiраваны Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Паўлу Барадзiну, Старшынi Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, Старшынi Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расiйскай Федэрацыi Барысу Грызлову, Старшынi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы, Старшынi Урада Расiйскай Федэрацыi Мiхаiлу Фрадкову, iншым палiтычным дзеячам Расiйскай Федэрацыi, а таксама Патрыярху Маскоўскаму i ўсяе Русi Алексiю II. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павiншаваў Прэзiдэнта Расiйскай Федэрацыi Ул |
|