Беларусы вярнуліся дадому
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
З болем 29 сакавiка 10 грамадзян Беларусi, якiя знаходзiлiся ў сталiцы Самалi Магадзiша, а таксама целы беларусаў, загiнулых 23 сакавiка ў гэтай краiне ў вынiку авiякатастрофы самалёта IЛ-76 авiякампанii «Трансавiяэкспарт», пад ваенным канвоем мiратворчага кантынгенту Афрыканскага саюза былi дастаўлены на аэрадром ваеннай базы ў Самалi, якая знаходзiцца прыкладна за 100 кiламетраў ад Магадзiша. Адтуль у той жа дзень самалёт з беларусамi i целамi загiнулых вылецеў у Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты.Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве замежных спраў нашай краiны, дастаўка беларусаў на аэрадром ваеннай базы стала вынiкам сумеснай аперацыi ваенных Самалi, Эфiопii i Уганды. Вечарам 29 сакавiка з ваеннай базы беларусы вылецелi ў ААЭ на самалёце расiйскай авiякампанii. Ранiцай 30 сакавiка самалёт прызямлiўся ў эмiраце Фуджэйра (ААЭ). Як адзначылi ў МЗС, самалёт сустракалi паўнамоцны прадстаўнiк авiяцыйных уладаў Беларусi, супрацоўнiкi пасольства нашай краiны ў ААЭ, прадстаўнiкi ўладаў ААЭ, прадстаўнiкi Чырвонага Крыжа, медыкi i iнш. Стан беларусаў пасля прызямлення аказаўся здавальняючым. «Яны адмовiлiся ад медыцынскай дапамогi», — паведамiлi ў МЗС Беларусi. Пасля завяршэння ўсiх фармальных працэдур у 9 гадзiн ранiцы (па мiнскiм часе) 10 грамадзян нашай краiны i целы загiнулых вылецелi з ААЭ ў Беларусь чартарным рэйсам на самалёце АН-12 беларускай авiякампанii «Гомельавiя». У МЗС дадалi, што праведзеная аперацыя стала вынiкам прапрацоўкi розных варыянтаў эвакуацыi беларускiх грамадзян «з прыцягненнем урадаў Самалi, Эфiопii, Уганды, сакратарыята Афрыканскага саюза i яго мiратворчага кантынгенту, дэпартамента бяспекi Савета Бяспекi ААН, авiякампанiй шэрагу дзяржаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 сакавiка 10 грамадзян Беларусi, якiя знаходзiлiся ў сталiцы Самалi Магадзiша, а таксама целы беларусаў, загiнулых 23 сакавiка ў гэтай краiне ў вынi |
|