21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сенат ЗША прыняў закон аб даце вываду войскаў з Iрака

Верхняя палата Кангрэса ЗША адобрыла законапраект, якi ўвязвае прадастаўленне дадатковых сродкаў на вайну ў Iраку з вызначэннем абавязковых тэрмiнаў вываду амерыканскiх войскаў з гэтай краiны. У падтрымку дакумента прагаласаваў 51 сенатар, супраць выступiлi 47.

Праект закона прадугледжвае выдаткаванне 121 мiльярда долараў на вядзенне баявых дзеянняў у Афганiстане i Iраку i адначасова ўстанаўлiвае 31 сакавiка 2008 года ў якасцi крайняга тэрмiну вяртання амерыканскiх салдатаў з Iрака на радзiму. Для таго, каб закон уступiў у сiлу, яго павiнен падпiсаць прэзiдэнт краiны Джордж Буш. Аднак кiраўнiк дзяржавы ўжо заявiў, што накладзе вета на любы законапраект, якi будзе ўстанаўлiваць крайнi тэрмiн знаходжання амерыканскiх войскаў у Iраку.

СПIКЕР САВЕТА ФЕДЭРАЦЫI РФ ПРАПАНАВАЎ РАСIЙСКАМУ ПРЭЗIДЭНТУ 3 ПА 7

Сяргей Мiронаў, абраны ўчора ў трэцi раз старшынёй Савета Федэрацыi, прапанаваў унесцi шэраг змяненняў у Канстытуцыю РФ, якiя датычацца прэзiдэнцкiх паўнамоцтваў. У прыватнасцi, ён прапанаваў павялiчыць тэрмiн знаходжання на пасадзе прэзiдэнта «да пяцi, а можа быць, i сямi» гадоў.

Акрамя таго, сказаў Мiронаў, размова вядзецца аб змяненнi артыкула 81 Канстытуцыi РФ, у адпаведнасцi з якiм кiраўнiк дзяржавы можа абiрацца запар не больш чым на два тэрмiны па чатыры гады. «Прапаную тры тэрмiны», — дадаў Мiронаў (максiмум — 21 год. — Аўт.). У сувязi з гэтым спiкер Савета Федэрацыi прапанаваў правесцi на ўзроўнi рэгiянальных парламентаў адпаведныя сходы i разгледзець прапановы па змяненню артыкула Канстытуцыi, звязанага з прэзiдэнцкiмi паўнамоцтвамi. «Па сутнасцi гэта будзе ўсерасiйская нарада па гэтых пытаннях», — сказаў спiкер. «Канчатковае рашэнне будзе, канешне, за Уладзiмiрам Пуцiным, можа быць ён прыслухаецца да голасу дэпутатаў», — сказаў Мiронаў.

Першы вiцэ-спiкер Дзярждумы Любоў Слiска адобрыла iдэю Мiронава. У той жа час старшыня Дзярждумы Барыс Грызлоў спiкера СФ не падтрымаў. Паводле яго слоў, парламенцкая большасць «Адзiнай Расii» ў Дзяржаўнай Думе «будзе стаяць на варце дзеючай Канстытуцыi». Лiдар КПРФ Генадзь Зюганаў лiчыць, што Мiронаў у выпадку з гэтай iнiцыятывай выступаў толькi як мадэратар настрою пэўнай часткi «палiтычнай вярхушкi».

АМЕРЫКАНЕЦ АДМОВIЎСЯ ВЫПЛАЧВАЦЬ АЛIМЕНТЫ БЫЛОЙ ЖОНЦЫ, ЯКАЯ СТАЛА МУЖЧЫНАМ

Суд адмовiўся вызвалiць жыхара Фларыды ад выплаты алiментаў былой жонцы, якая змянiла пол пасля разводу.

На думку адвакатаў 48-гадовага Лоўрэнса Роўча, рашэнне яго 55-гадовай былой жонкi Джулii Сiльверфольф стаць мужчынам анулявала iх пагадненне аб скасаваннi шлюбу. Адвакаты ўказваюць на тое, што ў ЗША аднаполыя шлюбы забаронены, а гэта, на iх думку, робiць незаконнай выплату алiментаў мужчынам мужчыну. Аднак гэтыя аргументы падалiся суду непераканаўчымi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верхняя палата Кангрэса ЗША адобрыла законапраект, якi ўвязвае прадастаўленне дадатковых сродкаў на вайну ў Iраку з вызначэннем абавязковых тэрмiнаў в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика