«Вучыцца з усмешкай спраўляцца з жыццёвымi перашкодамi...»
Ілона ІВАНОВА
Рэха публiкацыi Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна ТаранаваАртыкул «Лекар i банкiр», надрукаваны ў «Звяздзе» напрыканцы сёлетняга студзеня, выклiкаў шмат водгукаў чытачоў. Нагадаем, што газета расказала пра бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Мiкалаевiча Таранава, якi жыве i працуе ў горадзе Горкi. Ён узначальвае мясцовае аддзяленне ААТ «Белiнвестбанк», а ў вольны ад працы час займаецца лекарствам. Таранаў атрымаў свае здольнасцi ў спадчыну ад дзеда, але паставiў iх на трывалую iнтэлектуальную аснову. Яго парады выклiкалi жывы iнтарэс у чытачоў, людзi звязвалiся з Валянцiнам Мiкалаевiчам, прыязджалi да яго i прасiлi дапамогi ў самых розных справах. Па просьбе рэдакцыi i чытачоў горацкi доктар нетрадыцыйнай медыцыны абагульнiў праблемы, з якiмi звярталiся да яго людзi. — Пасля надрукавання артыкула штодня мне тэлефанавалi два-тры чалавекi, — расказвае Таранаў. — Усе iх праблемы можна ўмоўна падзялiць на некалькi напрамкаў. Давайце пра кожны з iх раскажам. 1. Нямала людзей скардзiцца на артэрыяльную гiпертэнзiю, альбо «на цiск», як кажуць у народзе. — Хоць цiск — гэта не хвароба, а сiмптом, — нагадвае лекар. — Лiчыць гэта за хваробу нельга, як i, напрыклад, высокую тэмпературу. Высокi цiск — гэта рэакцыя арганiзма на нейкi раздражняльнiк, унутраны цi знешнi. На жаль, часта лячэнне зводзяць да выпiскi хiмiчных прэпаратаў для змяншэння цiску. Такiм чынам нагрузка на сэрца змяншаецца, i нiбыта праблем няма. Аднак гэта не панацэя, тым больш што рэзка знiжаць цiск чалавеку нельга. Гэта небяспечна iшэмiяй мозга — тым, што мы называем iнсультам. Валянцiн Мiкалаевiч расказвае, што сёння навука не можа даць адназначны адказ на пытанне: што ляжыць у аснове артэрыяльнай гiпертэнзii. Хутчэй за ўсё, накладанне некалькiх негатыўных фактараў адбiваецца на сардэчна-сасудзiстай сiстэме: тут i паскоранае развiццё атэрасклерозу, i дыябет, i стрэсы... — I, на мой погляд, менавiта стрэсы вiнаватыя ў артэрыяльнай гiпертэнзii, — найстойвае Таранаў. — Таму што псiхiчныя нагрузкi i неўрастэнiя, якая ўзнiкае ў вынiку пастаянных стрэсаў, выклiкаюць спазмы дробных сасудаў, што ў сваю чаргу выклiкае напружанне ва ўсёй крывяноснай сiстэме. Узрастае нагрузка на сэрца, узнiкаюць застойныя працэсы ў вянознай сiстэме i г. д. Лепшы сродак у барацьбе з такiмi сiтуацыямi, вучыць лекар, — гэта самакарэкцыя, супакаенне свядомасцi, медытацыя. Як жа навучыцца супакойваць сябе ў гэтым жыццi? — Над гэтай праблемай працавалi цэлыя iнстытуты, i шмат навукоўцаў паклалi сваё жыццё, спрабуючы знайсцi сакрэт, — кiвае галавой Валянцiн Мiкалаевiч. — I адно сёння зразумела для ўсiх: калi чалавек не будзе, паводле Эпiкура, слiзгаць па жыццi i браць паверсе, то будзе дрэнна. Не трэба прабiвацца праз жыццё! Трэба радавацца яму! Ужо колькi пра гэта гавораць: трэба прачынацца з усмешкай i радавацца сонейку, як дзецi. Тады ўнутры з’яўляецца гармонiя. Хоць у дарослых людзей з гадамi гэта атрымлiваецца ўсё горш, але трэба вучыцца i iмкнуцца. Што ж датычыцца высокага цiску, то трэба кансультавацца з урачом. I Таранаў раiць не кiдацца ў крайнасцi: не трэба адмаўляцца ад прэпаратаў для знiжэння цiску i не трэба есцi iх кiлаграмамi. — Пад кантролем медыкаў трэба пераасэнсаваць сваю жыццёвую праграму, — гаворыць бiяэнергатэрапеўт. — Трэба разабрацца з адмоўнымi фактарамi: вагой цела, рэжымам харчавання, фiзiчнымi нагрузкамi. Аднак i перастарацца тут нельга, каб не атрымаўся новы стрэс для арганiзма. Усё павiнна быць у меру. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя парады горацкага бiяэнергатэрапеўта Валянцiна Таранава |
|