21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто ў выйгрышы ад аб’яднання медустаноў?

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Зварот у карпункт

Памятаю, калi ў Баранавiчах пачалi аб’ядноўваць медыцынскiя структуры горада i раёна, я пацiкавiўся ў аднаго начальнiка, якi курыруе мясцовую медыцыну: для чаго гэта робiцца?

— У гараджанiна большыя магчымасцi пры карыстаннi медыцынскiмi паслугамi, чым у сельскага жыхара, а аб’яднанне створыць для ўсiх аднолькавыя ўмовы. Абслугоўванне па якасцi на раёне будзе такiм жа, як i ў горадзе, — упэўнена заявiў мой суразмоўца.

Прайшло некалькi гадоў з таго часу. Днямi патэлефанавала жыхарка пасёлка Гарадзiшча i расказала пра сваю бяду.

Пенсiянерка перанесла iнсульт i цяпер ёй неабходна двойчы на год для рэабiлiтацыi бываць у бальнiцы, але падлячыцца не заўсёды ўдаецца, бо няма месцаў. Жанчына ўпэўненая, што ва ўсiм вiнаватае аб’яднанне, якое прывяло да таго, што месцы ў раённай i ўчастковых бальнiцах сёння займаюць гараджане, а вясковаму чалавеку, сцвярджае яна, даводзiцца чакаць i спадзявацца.

Раней вяскоўцы лячылiся ва ўстановах раённага падпарадкавання, а гарадскiя, адпаведна, у сваiх. Гараджанiн, як правiла, не мог трапiць на лячэнне ў раённую бальнiцу. Тут нават не ўзнiкала пытання — тэрытарыяльны падзел захоўваўся i нiхто не спрабаваў яго парушаць. З аб’яднаннем жа гэты падзел быў лiквiдаваны. Усе медустановы маюць адно падпарадкаванне i цяпер, здавалася б, гараджане i вяскоўцы сапраўды атрымалi аднолькавыя правы на лячэнне. Праўда, пры аб’яднаннi «рэзекцыю» зрабiлi медработнiкам раёна, а не горада. Пэўная колькасць iх трапiла пад скарачэнне. Але наша задача — устанавiць, цi на самай справе жыхары Баранавiч «акупавалi» бальнiцы раёна, як сцвярджае пенсiянерка з Гарадзiшча.

Прыйшлося патэлефанаваць у бальнiцы, каб высветлiць сiтуацыю. Сапраўды, гараджане ў многiх участковых бальнiцах — ужо «свае людзi». Напрыклад, у той жа Гарадзiшчанскай бальнiцы з 45 месцаў 17 займаюць жыхары горада. I ў Вольнянскай бальнiцы сястрынскага нагляду — аналагiчная сiтуацыя. Там знаходзяцца састарэлыя, з якiх 75 працэнтаў — ляжачыя. Часам нямоглых накiроўваюць з Баранавiч, а для вясковых месцаў не заўсёды хапае. Ёсць гарадскiя жыхары i ў iншых участковых бальнiцах раёна.

Як бачым, воляй-няволяй, магчымасцi вясковага чалавека дзякуючы такому аб’яднанню i сапраўды некалькi звузiлiся. Калi раней усе так званыя койка-месцы належалi пры неабходнасцi толькi вяскоўцам, то зараз даводзiцца, што называецца, дзялiцца.

Калi пенсiянерцы пасля iнсульту неабходна падлячыцца ў неўралагiчным аддзяленнi, то чаму б яе не накiраваць у гарадскую бальнiцу? Ва ўсякiм разе, тут быў бы хоць нейкi парытэт. Па логiцы, калi ў раённай бальнiцы могуць лячыцца жыхары горада, то ў гарадской, адпаведна,— вясковы люд. Вiдаць, так атрымлiваецца не заўсёды, раз узнiкаюць скаргi.

А цi палепшылася медыцынскае абслугоўванне сельскага насельнiцтва? Зрухi да лепшага вiдавочныя. Напрыклад, калi ў вёску цяпер выязджаюць медработнiкi, то ў брыгадзе ёсць i ўрач, а да аб’яднання яго не было. Але гэты факт нiчога не мяняе — медыцынскае абслугоўванне для жыхароў вёскi i горада павiнна быць аднолькавым. I калi ў Баранавiчах не хапае бальнiчных ложкаў, то, магчыма, варта акумуляваць сродкi для пашырэння магчымасцяў, бо нiчога больш важнага, чым здароўе людзей няма.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памятаю, калi ў Баранавiчах пачалi аб’ядноўваць медыцынскiя структуры горада i раёна, я пацiкавiўся ў аднаго начальнiка, якi курыруе мясцовую медыцыну
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика