Адпачынак скончыўся трагедыяй
У вёсцы Вазгелы Маладзечанскага раёна падчас пажару загiнуў малады чалавек, яшчэ адзiн атрымаў апёкi 30 працэнтаў цела.
Кампанiя з пяцi чалавек паехала на адпачынак на дачу. На ноч у двухпавярховым доме ўключылi абагравальнiкi. Тры з iх засталiся начаваць наверсе, астатнiя двое рушылi ўнiз. Спускаючыся па прыступках, гэтыя хлопец з дзяўчынай адчулi моцны пах дыму. Крыкнуўшы наверх, што пачаўся пажар, яны выскачылi на вулiцу. За iмi з дома выбегла яшчэ адна дзяўчына. Крыху пазней — адзiн з хлопцаў, якiя заставалiся ў памяшканнi. Ён атрымаў апёкi галавы, твару, спiны. А апошнi так i застаўся ў палаючай дачы... Сяргей РАСОЛЬКА. ЗАЙШОЎ У ЛАЗНЮ. НЕ МЫЦЦА У лазню вёскi Любча Лунiнецкага раёна зайшоў незнаёмы i дастаў пiсталет. Касiрка не спалохалася i дала нападаючаму адпор. На падмогу жанчыне падаспеў яе муж, якi знаходзiўся тут жа, у лазнi, i рабаўнiка звязалi. Пiсталет жа быў несапраўдным — цацкай. Нападаючым аказаўся 26-гадовы жыхар вёскi Дуброўка, якi пабываў ужо ў турме. Цiкава, што ў касе лазнi было ўсяго 36 тыс. рублёў. Узбуджана крымiнальная справа. ВУЧАНЬ-РАБАЎНIК У павiльён да iндывiдуальнага прадпрымальнiка зайшоў вучань адной са школ Бярозаўскага раёна i купiў пачак цыгарэт. Затым дастаў нож i запатрабаваў у прадаўца грошы. Захапiўшы 100 тысяч, рабаўнiк кiнуўся на вулiцу. Бярозаўскiя мiлiцыянеры затрымалi па гарачых слядах адразу ж. Узбуджана крымiнальная справа. Сымон СВIСТУНОВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Вазгелы Маладзечанскага раёна падчас пажару загiнуў малады чалавек, яшчэ адзiн атрымаў апёкi 30 працэнтаў цела |
|