Аўтобусныя перавозкi: погляд знутры
Гэтымi днямi РУП «Аўтобусны парк № 2 г. Баранавiчы» стаў «гарачай кропкай» на карце аўтобусных i грузавых перавозак не толькi Брэсцкага рэгiёна, але краiны ў цэлым: тут прайшло пасяджэнне Савета дырэктароў РУТП «Брэстгрузаўтасэрвiс» з удзелам кiруючых работнiкаў гэтай структуры, а таксама прадстаўнiкоў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь.
Сустрэча транспартнiкаў у многiм была абумоўлена станам спраў у галiне. З вуснаў многiх кiраўнiкоў аўтапаркаў гучала, што зараз настаў час, калi трэба змагацца за кожнага пасажыра. Менавiта пасажыраперавозкi — асноўны артыкул прыбытку транспартных прадпрыемстваў. Адсюль задача для грузавых цi змешаных аўтапаркаў — знайсцi клiентаў для выканання значных аб’ёмаў работ i атрымання неабходных фiнансавых сродкаў не толькi для выжывання ў сённяшнi час жорсткай канкурэнцыi, але i для развiцця на блiжэйшыя гады. У спiсе ўзнятых праблем — павелiчэнне экспарту паслуг, энергазберажэнне, карэкцiроўка ў бок павелiчэння тарыфаў на гарадскiя паездкi, iнвестыцыйная дзейнасць, абнаўленне рухомага саставу, забеспячэнне кантролю на лiнii, арганiзацыя цэнтралiзаванага забеспячэння запчасткамi аўтапрадпрыемстваў на больш высокiм узроўнi i шэраг iншых задач, якiя штодзень даводзiцца вырашаць транспартнiкам. Хоць Брэсцкая вобласць i не з’яўляецца лiдарам у краiне ў сiстэме груза- i пасажыраперавозак, некаторыя аўтапаркi рэгiёна займаюць вядучыя пазiцыi ў сiстэме Мiнтранса. Сярод iх — Пiнскi i Баранавiцкi аўтобусныя паркi. Вiдавочна, што РУП «Аўтобусны парк № 2» быў выбраны невыпадкова для правядзення сустрэчы прафесiйных работнiкаў кiруючага звяна транспартнай галiны рэспублiкi. Нягледзячы на шматлiкiя праблемы, звязаныя з паўнацэнным забеспячэннем аўтобуснага руху як на гарадскiх, так i на прыгарадных маршрутах, усе ўдзельнiкi сустрэчы высока ацанiлi дасягненнi баранавiцкага аўтапарка як у плане дастойнай арганiзацыi працы кожнага работнiка прадпрыемства, так i развiцця вытворчай iнфраструктуры ў цэлым, а таксама шырокае развiццё сеткi гарадскiх, раённых, мiжгароднiх i мiжнародных перавозак. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Уладзiмiра Пучко, цяперашнiя пазiцыi на транспартным рынку краiны даводзiцца ўтрымлiваць за кошт многiх фактараў. Сярод iх — вытворчая дысцыплiна i пастаяннае iмкненне да ўдасканалення. Бясспрэчна, высокiм вынiкам такой карпатлiвай работы можна лiчыць тое, што «РУП «Аўтобусны парк № 2 г. Баранавiчы» першым у транспартнай галiне краiны працуе ў адпаведнасцi з патрабаваннямi СТБ ISО 9001-2001. На мове транспартнiкаў гэта азначае, што сiстэма менеджменту якасцi аўтамабiльных перавозак пасажыраў, рамонту, тэхнiчнага абслугоўвання аўтатранспартных сродкаў адпавядае стандартам самага патрабавальнага клiента. Кар. «Звязды». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi РУП «Аўтобусны парк № 2 г. Баранавiчы» стаў «гарачай кропкай» на карце аўтобусных i грузавых перавозак не толькi Брэсцкага рэгiёна, але к |
|