21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Патупчык: «Добрую работу можа знайсцi толькi прафесiянал. I прычым — незалежна ад узросту

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльна для «Звязды»




Даходы, дэмаграфiя i нават узровень злачыннасцi — у любым выпадку ўсё гэта мае прамое дачыненне да сiтуацыi на рынку працы. Таму тэма працаўладкавання з’яўляецца актуальнай заўсёды. Мiж тым, што плануецца зрабiць для знiжэння паказчыкаў беспрацоўя ў блiжэйшы час, як вырашыць «традыцыйную» праблему пошуку свабодных месцаў для жанчын i моладзi, у чым перавагi i недахопы поўнай лiбералiзацыi рынку працы ўнутры краiны i, у рэшце рэшт, як працягнуць у айчынную эканомiку «неактыўную» частку насельнiцтва? Аб усiм гэтым i iншым — наша сённяшняя гутарка з мiнiстрам працы i сацыяльнай абароны Беларусi Уладзiмiрам Мiкалаевiчам ПАТУПЧЫКАМ.

— Як вядома, Беларусь мае цi не самы нiзкi ўзровень беспрацоўя сярод усiх краiн Еўропы. Такiм чынам, цi можна весцi гаворку аб тым, што на айчынным рынку не засталося якiх-небудзь значных праблем?

— Адразу падкрэслю, што ў любой сiтуацыi пад рынкавай эканомiкай маецца на ўвазе канкурэнцыя i натуральны рух працоўнай сiлы. Дастаткова заўважыць, што толькi за мiнулы год з самых розных прычын (i, як правiла, з прычыны жадання атрымлiваць большую зарплату цi палепшыць умовы працы) у краiне звольнiлiся адразу 864 тыс. чалавек. Таму весцi гаворку аб тым, што калi-небудзь атрымаецца зняць усе пытаннi з занятасцю «раз i назаўсёды», проста немагчыма. Як, дарэчы, нерэальна ва ўмовах канкурэнцыi i цалкам лiквiдаваць беспрацоўе як з’яву. Галоўная мэта тут у iншым — звесцi беспрацоўе да мiнiмальна дапушчальнага паказчыку. I тут мы на самай справе можам адзначыць пэўныя поспехi.

У пачатку сакавiка на ўлiку ў службах занятасцi нашай краiны знаходзiлася 53 тыс. чалавек, што адпавядала 1,2 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва нашай краiны. Гэты паказчык быў самым нiзкiм у параўнаннi як з Еўропай, так i дзяржавамi былога СССР. Да прыкладу, у Расiйскай Федэрацыi ўзровень беспрацоўя вагаецца ў межах 1,9—2,4, а ў Лiтве — стабiльна перавышае адзнаку ў 3 працэнты. Пры гэтым падобная акалiчнасць мае некалькi тлумачэнняў. Так, з аднаго боку даводзiцца канстатаваць, што ажыўленне айчыннай эканомiкi вядзе да павышэння попыту на працоўную сiлу i, адпаведна, да росту колькасцi вакансiй. А з iншага боку нельга не заўважыць: стабiльнасць рынку працы падтрымлiваецца актыўнымi мерамi дзяржавы — укладаннем значных сродкаў у стварэнне новых працоўных месцаў, падтрымку прадпрымальнiцтва, прафесiйнае навучанне i перанавучанне беспрацоўных, арганiзацыю пераездаў беспрацоўных на новыя месцы жыхарства. Прычым гэта практыка працягнецца i надалей, што дазволiць пазбегнуць больш-менш значных узрушэнняў.

Разам з тым казаць, што з занятасцю няма нiякiх пытанняў, вельмi заўчасна. Нягледзячы на тое, што ў студзенi-лютым летась узровень беспрацоўя ў Беларусi складаў 1,7 працэнта, сцвярджаць, што мы сталi сведкамi рэзкага паляпшэння сiтуацыi, не выпадае. Цяперашняе знiжэнне тлумачыцца ў тым лiку прыняццем новага заканадаўства i змяненнем умоў рэгiстрацыi. Нагадаю, што Законам «Аб занятасцi насельнiцтва» ў рэдакцыi 2006 года беспрацоўныя, якiя накiроўваюцца на прафесiйнае навучанне на дзённую форму, лiчацца занятымi i знiмаюцца з улiку. У сваю чаргу гэта зменшыла агульны паказчык беспрацоўя прыкладна на 0,3—0,4 працэнта. Такiм чынам, фактычна ўзровень беспрацоўя аказаўся каля ранейшай адзнакi, а значыць, праблема працаўладкавання застаецца.

Да таго ж нельга не заўважыць, што занятасць заўсёды мае рэгiянальную спецыфiку, i менавiта «праблема рэгiёнаў» з’яўляецца цi не самай вострай. Так, па вынiках мiнулага года ўзровень беспрацоўя зменшыўся практычна паўсюль, за выключэннем Пiнскага i Асiповiцкага раёнаў. I ў той жа час на карце краiны застаецца шэраг па-сапраўднаму «балючых кропак» — гарадоў i раёнаў, дзе ўзровень беспрацоўя адчувальна перавышае сярэднi па краiне паказчык. У лiку гэтых «кропак» варта ўзгадаць Ганцавiчы i Iванава, Паставы i Новалукомль, Краснапольскi i Рэчыцкi раёны. А ўсяго ў дзяржаўную праграму занятасцi на гэты год патрапiлi 29 рэгiёнаў. I выправiць становiшча тут прынамсi да 2010 года — задача нумар адзiн.

— Традыцыйна няпростай катэгорыяй на рынку працы лiчацца жанчыны. Аднак цi не здаецца вам, што адной з прычын падобнага становiшча з’яўляецца «занадта вялiкая колькасць працоўных i сацыяльных iльгот», што ў сваю чаргу «палохае» многiх наймальнiкаў падчас прыёму жанчыны на работу?

— Сапраўды, падыход наймальнiкаў да жанчын неадназначны, у прыватнасцi, ужо пры прыёме на работу многiя загадзя «пралiчваюць варыянты» аплаты «дэкрэтнага» водпуску, прадастаўлення дадатковых «бальнiчных» у сувязi з хваробай дзяцей цi дадатковых выхадных мацi-адзiночцы. Але ў той жа час абысцiся без падобных гарантый, якiя ў нечым знiжаюць ступень канкурэнтаздольнасцi мацi, проста немагчыма. Бо ў любым выпадку асноўная функцыя жанчыны — нарадзiць i выхаваць дзiця.

Аднак таксама нельга не заўважыць, што «льготамi» жанчыны ў асноўным карыстаюцца толькi ў фертыльным узросце. Далей жа нiякiх пераваг па сутнасцi няма. Аднак якраз тут i становiцца вiдавочнай цi не самая вялiкая праблема. Знайсцi месца жанчыне ў больш сталым узросце яшчэ больш складана, i галоўным чынам з-за спецыфiкi рынку працы, якi ў асноўным арыентуецца на «мужчынскiя» прафесii. Прычым гэта — праблема не толькi Рэспублiкi Беларусь. Падобны малюнак назiраецца практычна ва ўсiм свеце. Што ж да агульнапрынятага выйсця, то ў якасцi яго разглядаецца варыянт «гнуткай занятасцi» цi занятасцi на ўмовах не фiксаванага працоўнага дня. I, дарэчы, даволi красамоўны факт: у краiнах Еўрасаюза на такiх умовах занята амаль трэць жанчын i толькi 7,7 працэнта — мужчын.

— Яшчэ адна зноў-такi складаная частка беспрацоўных — моладзь. Што павiнна павялiчыць яе шанцы на працаўладкаванне?

— Шанцы на працаўладкаванне ўзрастуць натуральным чынам. У вынiку дэмаграфiчных працэсаў менавiта з 2007 года пачынаецца змяншэнне прыросту працоўных рэсурсаў, адпаведна, будзе знiжацца «маладзёжная» нагрузка. Словам, знайсцi сабе месца для асобаў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў стане прасцей. Праўда, пры адной умове — атрыманнi належнай прафесiйнай падрыхтоўкi. I падрыхтоўкi не толькi тэарэтычнай, але i практычнай. Бо, насуперак распаўсюджанай думцы, у нас няма «запатрабаваных» цi «незапатрабаваных» прафесiй. Магчымасць атрымаць вакансiю залежыць толькi ад аднаго — прафесiяналiзму кожнага канкрэтнага работнiка ў шырокiм сэнсе гэтага слова. Прафесiянал знойдзе сабе добрую i высокааплатную работу заўсёды, i прычым — незалежна ад узросту.

— Не сакрэт, што ва ўсiм свеце праблема занятасцi шмат у чым «змякчаецца» дзякуючы працоўнай мабiльнасцi. У сувязi з гэтым, на ваш погляд, цi не настаў час лiбералiзаваць айчынны рынак працы, i ў прыватнасцi — дазволiць жыхарам iншых рэгiёнаў бесперашкоднае працаўладкаванне ў сталiцы?

— Наша пазiцыя тут даволi канкрэтная — у Рэспублiцы Беларусь павiнен дзейнiчаць адзiны рынак працы, пад якiм маецца на ўвазе магчымасць працаўладкавання кожнаму чалавеку там, дзе ён хоча i дзе яго можа прыняць наймальнiк. I, да слова, фактычна адзiны рынак працы ў нас ужо функцыянуе. Прынамсi, незалежна ад прапiскi, жыхар Бярозы можа працаваць у Брэсце, а Касцюковiчаў — у Магiлёве. Адзiнае, чаго не хапае сёння, гэта добрай iнфармацыйнай базы. Прычым стварыць такую базу мяркуецца ўжо да лiпеня — у вынiку кожны грамадзянiн зможа атрымлiваць поўную iнфармацыю аб вакансiях ва ўсiх без выключэння рэгiёнах.

Такiм чынам, пэўныя абмежаваннi засталiся толькi па сталiцы. Так, апошнiм часам Мiнск практычна зняў усе перашкоды для ўладкавання жыхароў навакольных раёнаў. Аднак пэўныя пытаннi тут усё ж застаюцца, тым больш, што горад па сутнасцi сутыкнуўся з пэўным дэфiцытам кадраў. У прыватнасцi, з 42,7 тыс. вакансiй, аб якiх маюць звесткi службы занятасцi краiны, амаль 14,5 тысячы заяўлены менавiта наймальнiкамi сталiцы.

Праўда, адначасова неабходна заўважыць, што вырашыць праблемы з занятасцю толькi дзякуючы адкрыццю сталiчнага рынку працы немагчыма, асаблiва калi ўзяць пад увагу вялiкiя цяжкасцi з вырашэннем у Мiнску вядомага «жыллёвага пытання». Таму трэба iмкнуцца да больш раўнамернай канцэнтрацыi працоўнай сiлы. Адзiн са шляхоў у дадзеным выпадку — вынясенне часткi сталiчных вытворчасцяў у рэгiёны. А шлях другi — стварэнне ў тых жа рэгiёнах новых працоўных месцаў з прыстойным узроўнем зарплаты. Прычым плануецца, што ў перспектыве дзяржаўная дапамога будзе выдзяляцца ў першую чаргу на арганiзацыю цi захаванне менавiта такiх месцаў.

— Адна з новых задач службы занятасцi — працаўладкаванне асобаў, што абавязаны кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей. Наколькi ўдаецца вырашыць гэту задачу з улiкам таго, што, не сакрэт, значная частка такiх асобаў не маюць нiякага жадання працаваць?

— Нагадаю, што змяненнi ў Законе «Аб занятасцi», якiя датычацца працаўладкавання асобаў, што абавязаны кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей, былi прынятыя яшчэ летась. А з пачатку гэтага года пачаў дзейнiчаць адпаведны дэкрэт кiраўнiка дзяржавы. Рэалiзацыя дэкрэта на месцах распачалася адразу. Аднак тут жа даводзiцца канстатаваць: адначасова нам давялося сутыкнуцца з шэрагам няпростых праблем. Так што многiя з «абавязаных» бацькоў не маюць дакументаў, сталага месца жыхарства, а таксама — элементарнага жадання працаваць. Высветлiлася, што ў пераважнай большасцi гора-бацькоў нiзкая прафесiйная падрыхтоўка, адпаведна, яны не ў стане кампенсаваць вялiкiя сумы запазычанасцi. I яшчэ. Стала вiдавочным, што многiх з гэтых асобаў трэба не працаўладкоўваць, а... проста лячыць.

Словам, пытанняў узнiкла шмат, i ў тым лiку — цяжкавырашальных. Таму, магчыма, тут яшчэ патрабуецца работа па ўдасканаленню iснуючай нарматыўнай базы з улiкам усiх нюансаў. Але не выпадае сумнявацца ў адным — сiтуацыя мяняецца ў лепшы бок, i ў рэшце рэшт павiнна ўсталявацца. Да таго варта заўважыць, што, як правiла, пакуль iдзе выкананне судовых рашэнняў мiнулых гадоў. А колькасць новых рашэнняў будзе меншай.

— Паступовае скарачэнне насельнiцтва Беларусi сталася рэалiяй яшчэ ў першай палове 1990 гадоў. Мiж тым, зразумела — наступствы дэмаграфiчнага крызiсу ў значнай ступенi можна «згладзiць» дзякуючы павелiчэнню колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Наколькi адчувальнай з’яўляецца гэта крынiца, i што павiнна дапамагчы ўцягнуць «неактыўнае насельнiцтва» ў легальную эканомiку?

— Паводле папярэднiх даных, па стану на 1 студзеня ў Беларусi пражывала 9 млн 714,2 тыс. чалавек. Пры гэтым, нягледзячы на павелiчэнне нараджальнасцi i змяншэнне смяротнасцi, насельнiцтва краiны ў мiнулым годзе зноў скарацiлася — на 0,3 працэнта. З улiкам гэтага эканамiчна неактыўнае насельнiцтва з’яўляецца значным рэзервам для папаўнення працоўных рэсурсаў. I, дарэчы, паводле ацэнак, летась ў Беларусi нiдзе не працавалi, не займалiся прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не вучылiся, не даглядалi малых дзяцей i не атрымлiвалi пенсiю па iнвалiднасцi каля 736 тыс. чалавек у працаздольным узросце.

Зразумела, што ўцягванне ў эканомiку гэтых грамадзян — задача не з простых. Аднак першыя крокi тут зроблены. Так, шэраг канкрэтных мераў прадугледжаны ў рамках Дзяржаўнай праграмы занятасцi насельнiцтва i праграмы развiцця малых гарадоў. Напрыклад, у 2007 годзе распачынаецца работа па абследаванню хатнiх гаспадарак краiны на прадмет занятасцi. Апроч таго, падобнае даследаванне па трох асобных рэгiёнах правядзе Навукова-даследчы iнстытут Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, нарэшце, пэўную iнфармацыю мы плануем атрымаць у рамках пробнага перапiсу насельнiцтва, якое пройдзе ў Маладзечанскiм раёне. Гэта дасць адказ на галоўнае пытанне — хто гэтыя людзi, якi яны маюць узрост i спецыяльнасцi. А надалей гэта iнфармацыя не ў апошнюю чаргу будзе брацца пад увагу пры арганiзацыi новых, прывабных з пункту гледжання ўмоў i заробкаў працоўных месцаў, якiя ў тым лiку павiнны зацiкавiць эканамiчна неактыўных грамадзян.

Сяргей ГРЫБ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даходы, дэмаграфiя i нават узровень злачыннасцi — у любым выпадку ўсё гэта мае прамое дачыненне да сiтуацыi на рынку працы. Таму тэма працаўладкавання
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика