Малыя ракеткi прывялi да вялiкiх дасягненняўСпорт-тайм Беларускiя майстры малой ракеткi ўдала выступiлi на чэмпiянаце Еўропы ў сербскiм Бялградзе. Сярэбраным прызёрам у адзiночным разрадзе стаў лiдар нашай мужчынскай каманды Уладзiмiр Самсонаў: у фiнале ён змог выйграць у адной партыi, а ўступiў у чатырох немцу Цiма Болю — 1:4. «Золата» ў спаборнiцтве пар у венгерак Геаргiны Пота i Крысцiны Тот адабраў беларуска-расiйскi дуэт Вiкторыя Паўловiч — Святлана Ганiна — 4:3. Дарэчы, наша зямлячка стала трэцяй у адзiночным разрадзе.Лепшы вынiк — толькi на троечку «Бронзу» ў гiце на 500 метраў заваявала беларуска Наталля Цылiнская на першынстве свету па велатрэку ў iспанскай Пальме. Цiкава, што васьмiразовая чэмпiёнка планеты паказала свой лепшы вынiк у сезоне — 34,430, але яго не хапiла, каб заняць больш ганаровае месца. Першай жа стала Ганна Мiрс з Аўстралii — 33,588. У дзень смеху футбалiсты не жартавалi У першы дзень красавiка аднавiўся розыгрыш Кубка Беларусi па футболу. У першых матчах 1/4 фiналу гродзенскi «Нёман» уступiў сталiчнаму «Дынама» — 1:2, салiгорскi «Шахцёр» — брэсцкаму «Дынама» — 0:2, мiнскi МТЗ-РIПА — барысаўскаму БАТЭ — 1:2. «Мiнск» i жодзiнскае «Тарпеда» згулялi ўнiчыю — 1:1. Сустрэчы ў адказ пройдуць 5 красавiка. Залатыя клюшкi Гомеля Пераможцамi 11 рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзiдэнта краiны сталi хакеiсты Гомеля, якiя выйгралi i ў малодшай групе (юнакi 1995—1996 г.н.), i ў старэйшай (юнакi 1993—1994 г. н.). У фiнале сярод 11—12-гадовых iгракоў «Вымпел» з горада над Сожам справiўся з брэсцкiм «Алiмпiйцам» (5:4), а ў галоўнай сустрэчы 13—14-гадовых хакеiстаў «Вымпел» аказаўся мацней за «Алiмпiйца» — 3:1. Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя майстры малой ракеткi ўдала выступiлi на чэмпiянаце Еўропы ў сербскiм Бялградзе. Сярэбраным прызёрам у адзiночным разрадзе стаў лiдар нашай |
|