21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эх, залётныя!

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Сёлета з Беларусi былi высланы 18 замежнiкаў, якiя груба парушылi Правiлы дарожнага руху

Мы, беларусы, — гасцiнныя людзi. Аднак з iншаземцамi, якiя парушаюць нашы законы, не цырымонiмся. Такiх «свавольнiкаў» праваахоўныя органы краiны адразу ж выганяюць на гiстарычную радзiму.

Як паведамiў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк начальнiка ўпраўлення Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi Генадзь Бубновiч, з году ў год павялiчваецца колькасць гасцей нашай краiны. Летась, напрыклад, толькi ў органах унутраных спраў Беларусi зарэгiстравалiся больш за 300 тысяч iншаземцаў. Гэта на 50 тысяч больш, чым у 2005 годзе. I пераважная большасць замежнiкаў паводзiць сябе ў нашай краiне законапаслухмяна. Летась iншаземцы здзейснiлi 1923 злачынствы, што амаль на 9 працэнтаў менш, чым пазалетась. Беларускiя праваахоўныя органы даволi жорстка ставяцца да замежных гасцей, якiя здзяйсняюць нават адмiнiстрацыйныя правапарушэннi. Напрыклад, за грубае парушэнне Правiлаў дарожнага руху, у асноўным за кiраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага цi наркатычнага ап’янення, у гэтым годзе былi высланы з нашай краiны 18 замежнiкаў. Летась за падобныя «свавольствы» з беларускай зямлi былi выгнаны 164 iншаземцы. Таксама не затрымлiваюцца ў Беларусi i замежныя грамадзяне, якiя адбывалi пакаранне ў тутэйшых месцах пазбаўлення волi. У мiнулым годзе на гiстарычную радзiму былi адпраўлены 445 такiх асобаў. Сярод няпрошаных гасцей апошнiм часам апынулiся i гандляры насваем. Гэтае зелле набывае папулярнасць у беларускiх падлеткаў, што вельмi непакоiць супрацоўнiкаў мiлiцыi i медыкаў. Бо насвай наносiць шкоду арганiзму: выклiкае гiбель нервовых клетак, а нярэдка i моцныя апёкi. Паколькi гэтае зелле пакуль не аднесена да лiку наркотыкаў, то крымiнальная адказнасць за яго распаўсюджванне ў Беларусi не прадугледжана, але гандаль забаронены. Аднак некаторыя паўднёвыя госцi не зважаюць на нашы парадкi i едуць у Беларусь са сваiм насваем. Праўда, доўга тут не затрымлiваюцца. Сёлета мiлiцыянеры ўжо выслалi з Беларусi 5 грамадзян Узбекiстана i 2 таджыкаў, якiя гандлявалi насваем.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета з Беларусi былi высланы 18 замежнiкаў, якiя груба парушылi Правiлы дарожнага руху
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика