21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наймальнiкi павiнны несцi адказнасць за лёс маладых спецыялiстаў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Што ў студэнцкай моладзi павiнна стаяць на першым месцы сярод жыццёвых прыярытэтаў: стварэнне сям’i цi атрыманне адукацыi? Цi абавязкова студэнцкая сям’я, у якой з’яўляецца дзiця, павiнна ахвяраваць вучобай? Якiя захады з боку дзяржавы маглi б падтрымаць маладую студэнцкую сям’ю? Што можа зрабiць кiраўнiцтва ВНУ, каб маладая мацi магла прадоўжыць навучанне? Гэтыя зусiм не рытарычныя пытаннi прагучалi на сустрэчы мiнiстра адукацыi Аляксандра Радзькова са студэнцкiм актывам нашай краiны.

Трэба зазначыць, што пасля правядзення ў Беларусi першага Рэспублiкаскага студэнцкага форуму сустрэчы мiнiстра адукацыi з прадстаўнiкамi беларускага студэнцтва паспелi пераўтварыцца ў добрую традыцыю. Прычым нават цяжка вызначыць, для каго яны ўяўляюць большую цiкавасць: для маладых людзей, якiя асабiста могуць задаць прадстаўнiкам Мiнiстэрства адукацыi хвалюючае iх пытанне, цi для кiраўнiкоў мiнiстэрства, у якiх з’яўляецца ўнiкальная магчымасць убачыць тую цi iншую злабадзённую праблему вачамi самай крытычна настроенай, iнiцыятыўнай i сацыяльна актыўнай часткi беларускага грамадства. А што, скажыце, можа быць важней за прадуктыўны дыялог?

На думку студэнткi 4-га курса Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы Валянцiны БОЎШЫ, якая ўзначальвае Жаночы савет сваёй ВНУ i ў недалёкай перспектыве збiраецца працаваць сацыяльным педагогам, студэнцкая сям’я з’яўляецца самай ўразлiвай i неабароненай з усiх сем’яў. Па-першае, у маладых людзей яшчэ адсутнiчае неабходны жыццёвы вопыт. Па-другое, iм не ўдаецца пазбегнуць сур’ёзных фiнансавых праблем. Па-трэцяе, даводзiцца тэрмiнова вырашаць пытаннi з пошукам жылля, уладкаваннем дзiцяцi i iншыя бытавыя праблемы. У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце навучаюцца зараз 300 студэнцкiх сем’яў, 115 з якiх маюць дзяцей, у тым лiку 18 няпоўных.

Валянцiна Боўша лiчыць, што маладым людзям зусiм неабавязкова рабiць выбар памiж немаўлём i вучобай. I з’яўленне дзiцяцi ў сям’i двух студэнтаў не выключае аўтаматычна працяг навучання. Але для гэтага ў iнтэрнатах i вучэбных карпусах трэба ствараць пакоi для мацi i дзiцяцi i прыцягваць да догляду дзяцей на час знаходжання iх бацькоў на занятках патранажных сёстраў. Маладыя сем’i былi б вельмi ўдзячныя дзяржаве за льготныя крэдыты для набыцця дзiцячых прадуктаў харчавання, адзення i вiтамiнаў. А яшчэ маладым сем’ям патрабуецца псiхолага-педагагiчная дапамога па пытаннях выхавання дзяцей, вядзенню сямейнага бюджэту i выхаду з крызiсных сiтуацый. У вялiкай ступенi трываласць маладой сям’i будзе залежаць ад своечасова атрыманай дапамогi.

Пяцiкурснiк Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А. Куляшова Аляксей ЛЕШЧАНКА ўзняў у сваiм выступленнi праблему размеркавання i працаўладкавання маладых спецыялiстаў.

— Як вядома, для студэнтаў дзённай бюджэтнай формы навучання размеркаванне з’яўляецца абавязковым. Згодна з Палажэннем аб размеркаваннi выпускнiкоў, зацверджаным пастановай урада, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы i кiраўнiкi арганiзацый абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых спецыялiстаў у адпаведнасцi з iх спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй, а таксама павышэнне iх прафесiйнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сiстэм стымулявання творчай iнiцыятывы спецыялiстаў, ствараць для iх неабходныя жыллёвыя i бытавыя ўмовы, — падкрэслiў Аляксей Лешчанка. — Аднак, на жаль, нярэдка выпускнiкам па месцы iх размеркавання прадастаўляецца работа не па спецыяльнасцi, некаторыя з iх афармляюцца на рабочыя пасады. З такой праблемай сутыкаюцца i выпускнiкi нашага ўнiверсiтэта, асаблiва тыя з iх, хто атрымаў размеркаванне ў сельскую мясцовасць. Нярэдка малады педагог вымушаны выкладаць у сельскай школе вучэбныя дысцыплiны не толькi па свайму профiлю. Нядаўна, сустрэўшы выпускнiка фiзмата нашага ўнiверсiтэта, я пацiкавiўся, як яму працуецца, i той у адказ паскардзiўся, што даводзiцца выкладаць у школе прадметы ад фiзiкi да фiзкультуры. Некаторых маладых спецыялiстаў з эканамiчнай i юрыдычнай адукацыяй залiчваюць на працу ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю толькi на ўмовах папярэднiх выпрабаванняў, што супярэчыць артыкулу 28 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

Маладыя спецыялiсты вымушаны немалую частку ад уласных заробкаў выдаткоўваць на арэнду жылля. Прычым гэтыя выдаткi, як правiла, не кампенсуюцца iм наймальнiкам. Акрамя таго, нярэдка прапанаванае наймальнiкам жыллё не адпавядае элементарным патрабаванням. Маладым педагогам могуць прапанаваць сезоннае жыллё (турбазы, кемпiнгi) цi арэнду пакоя ў вясковай бабулi.

А ўзровень заробкаў у маладых спецыялiстаў увогуле не вытрымлiвае анiякай крытыкi. У педагогаў-пачаткоўцаў, юрыстаў, эканамiстаў зарплата складае, як правiла, 250—300 тысяч рублёў, што не перавышае 50—60 працэнтаў сярэднiх заробкаў па краiне. Мiж iншым, менавiта ў гэты час маладыя людзi ствараюць сем’i, нараджаюць дзяцей i ўладкоўваюць свой побыт.

На наш погляд, для павышэння эфектыўнасцi выкарыстання патэнцыялу маладых спецыялiстаў Мiнiстэрства адукацыi павiнна праводзiць уласны манiторынг рынку працы. Памiж выпускнiком, якi атрымаў размеркаванне, i наймальнiкам павiнен заключацца дагавор, i ў выпадку парушэння заканадаўства аб працаўладкаваннi маладых спецыялiстаў да кiраўнiкоў арганiзацый, якiя дапусцiлi парушэннi, павiнны прымяняцца жорсткiя санкцыi. Акрамя таго выпускнiкам трэба даць магчымасць працаўладкавання па роднасных i сумежных спецыяльнасцях, што значна спросцiць пошук першага працоўнага месца.

Яшчэ адзiн блок пытанняў, якiя студэнты паставiлi перад Мiнiстэрствам адукацыi, датычыцца трэцяга працоўнага семестра i студатрадаўскага руху. У Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце летась былi створаны 16 атрадаў, у якiх працавалi 286 чалавек.

— У нас назапашаны нядрэнны вопыт па арганiзацыi студатрадаўскага руху, аднак вырашэнне некаторых праблем застаецца па-за нашай кампетэнцыяй, — падзялiўся набалелым пяцiкурснiк Брэсцкага дзяржунiверсiтэта Вiталь ДУБIНА. — Адзiн з найважнейшых этапаў падрыхтоўкi да працоўнага семестра — гэта пошук патэнцыяльных наймальнiкаў. Добра, што ва ўнiверсiтэта склалiся партнёрскiя адносiны з некаторымi арганiзацыямi, якiя вось ужо трэцi год запар гатовы прымаць нашы атрады. Разам з тым, для таго, каб знайсцi неабходную колькасць наймальнiкаў, пачынаючы са студзеня, Штаб працоўных спраў, Камiтэт БРСМ i дэканат робяць вялiкую колькасць тэлефонных званкоў па розных арганiзацыях. I многiя з iх у лютым—сакавiку яшчэ не гатовы заключаць дагаворы, паколькi невядомыя вынiкi тэндараў i, адпаведна, яны не могуць вызначыць для нас аб’ёмы работ. Няпростая сiтуацыя складваецца i з аздараўленчымi лагерамi, дзе працуюць нашы педагагiчныя атрады. Пытанне аб iх адкрыццi нярэдка вырашаецца толькi ў красавiку цi ўвогуле ў маi. Такiм чынам на больш познiя тэрмiны пераносiцца i заключэнне дагавораў з наймальнiкамi. Частка гэтых арганiзацый не трапляе ў спiсы для ўзгаднення, якiя мясцовыя ўлады адпраўляюць у Савет Мiнiстраў яшчэ ў студзенi. На нашу думку, трэба звярнуцца ва ўрад з хадайнiцтвам, каб арганiзацыям, якiя не трапiлi ў спiсы для ўзгаднення, але ў трэцiм працоўным семестры прымалi на сваiх аб’ектах студэнцкiя атрады, прадастаўлялiся такiя ж iльготы па падаткаабкладанню, як i тым, хто быў уключаны ў Пастанову Савета Мiнiстраў. Да таго ж трэба скарацiць тэрмiны ўзгаднення з Мiнiстэрствам адукацыi заявак на фармiраванне студэнцкiх атрадаў з 30 да 15 дзён.

Студэнтка 4-га курса Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Марына БУМIНА прапанавала распрацаваць i зацвердзiць адзiнае для ўсiх ВНУ, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка будучых правазнаўцаў, Палажэнне аб функцыянаваннi юрыдычных клiнiк. Юрыдычныя клiнiкi — гэта своеасаблiвая грамадская прыёмная, дзе прававую дапамогу могуць атрымаць маламаёмасныя грамадзяне. З аднаго боку, не кожны можа заплацiць адвакату за дапамогу ў напiсаннi iскавай заявы 100 тысяч рублёў. Такiм чынам, выгада для насельнiцтва абсалютна вiдавочная. А з iншага боку, у непасрэдных зносiнах з клiентамi будучыя юрысты атрымлiваюць бясцэнны вопыт i практычныя навыкi, якiя праблематычна набыць на тэарэтычных занятках. Сёння такiя клiнiкi дзейнiчаюць у 11 ВНУ. Марына Бумiна лiчыць, што для таго, каб юрыдычныя клiнiкi працавалi больш эфектыўна, трэба стварыць Каардынацыйны цэнтр з удзелам прадстаўнiкоў мiнiстэрстваў юстыцыi i адукацыi, кiраўнiкоў вядучых ВНУ, буйных юрыдычных фiрмаў i адвакатаў, а таксама ўвесцi ў вучэбныя праграмы факультэтаў правазнаўства вучэбны курс «Юрыдычная клiнiка права».

Цiкавая дыскусiя разгарэлася ў аўдыторыi пасля выступлення студэнта 6-га курса Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Уладзiслава ДЗЕРКАЧА, якi ўзняў праблему распаўсюджання сярод моладзi шкодных звычак i дэфiцыту iнфармацыi аб рэпрадуктыўным здароўi ў падлеткавым асяроддзi. Для прыкладу, нi для кога не з’яўляецца сакрэтам, што сярод маладых людзей вельмi распаўсюджаны дашлюбныя палавыя зносiны. Сярод 16-гадовых падлеткаў колькасць сэксуальна «прасунутых» хлопчыкаў у тры разы большая, чым сярод пакалення iх бацькоў, а сярод дзяўчынак — большая нават у 5—6 разоў, чым у старэйшага пакалення. Дзяўчаты вядуць актыўнае палавое жыццё, прычым колькасць сэксуальных партнёраў у iх можа быць на парадак вышэйшая, чым у равеснiкаў-хлопчыкаў. Пры гэтым дрэнная iнфармаванасць у пытаннях аб iнфекцыях, што перадаюцца палавым шляхам, прыводзiць да таго, што больш за палову ўсiх выяўленых выпадкаў iнфiцыравання прыпадаюць на ўзрост ад 15 да 24 гадоў. Студэнты Вiцебскага медунiверсiтэта працуюць з падлеткамi ў школах. I тыя задаюць iм пытаннi, якiя саромеюцца задаваць медыкам цi педагогам.

— На нашу думку, у школах трэба выкладаць спецыяльны курс, якi б ахоплiваў усе праблемы фармiравання маладога арганiзма, але выкладаць яго павiнен не настаўнiк бiялогii, а сацыяльны педагог сумесна з медыцынскiм работнiкам, — падкрэслiў Уладзiслаў Дзяркач. — Трэба таксама разгледзець пытанне аб забароне на курэнне i спажыванне пiва ў грамадскiх месцах.

Дарэчы, прапановы, якiя гучалi з залы наконт спосабаў барацьбы з курэннем, былi вельмi арыгiнальныя: ад вялiзных штрафаў (у прыклад прыводзiлiся штрафы за ваджэнне аўтамабiля ў нецвярозым стане i непрышпiленыя рамянi, што ўяўляе небяспеку для жыцця ўсiх удзельнiкаў аўтамабiльнага руху, таксама як i курэнне ўяўляе пагрозу не толькi для самога курца, але i для навакольных) да заахвочвання студэнтаў за адказ ад шкоднай звычкi i дэманстрацыi наглядных экспанатаў лёгкiх людзей, якiя сталi ахвярамi курэння.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што ў студэнцкай моладзi павiнна стаяць на першым месцы сярод жыццёвых прыярытэтаў: стварэнне сям’i цi атрыманне адукацыi? Цi абавязкова студэнцкая ся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика