21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Экзаменацыйны марафон — па раскладу

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ва ўпраўленнi агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у гэтым годзе экзамены для выпускнiкоў базавай i сярэдняй агульнаадукацыйнай школ пройдуць у перыяд з 28 мая па 9 чэрвеня. Расклад экзаменаў складаецца з улiкам адзiных для ўсёй краiны тэрмiнаў правядзення пiсьмовых выпускных iспытаў.

Так, вучнi IХ (Х) класаў школ 29 мая будуць здаваць пiсьмовы экзамен па матэматыцы ў класах з вывучэннем матэматыкi на базавым i паглыбленым узроўнях, 31 мая пiсаць дыктоўку па рускай мове ў класах з вывучэннем рускай мовы на базавым i павышаным узроўнях i дыктоўку па беларускай мове — у класах з вывучэннем беларускай мовы на базавым, павышаным i паглыбленым узроўнях. На 5 чэрвеня запланавана дыктоўка па беларускай мове ў класах з вывучэннем беларускай мовы на базавым i павышаным узроўнях i дыктоўка па рускай мове — у класах з вывучэннем рускай мовы на базавым, павышаным i паглыбленым узроўнях. 7 чэрвеня будуць здаваць пiсьмовы экзамен па матэматыцы выпускнiкi, якiя вывучалi яе на базавым i павышаным узроўнях.

Усяго выпускнiкi базавай школы здаюць чатыры абавязковыя iспыты: беларускую мову (пiсьмова), рускую мову (пiсьмова), матэматыку (таксама пiсьмова) i гiсторыю Беларусi (вусна).

Выпускнiкi ХI (ХII) класаў агульнаадукацыйных школ здаюць усяго тры выпускныя iспыты. Абавязковым з’яўляецца экзамен па адной з дзвюх дзяржаўных моў (беларускай цi рускай), якi праводзiцца ў форме пераказу, i пiсьмовы экзамен па матэматыцы. Трэцi экзамен па выбару выпускнiка праводзiцца, як правiла, у вуснай форме.

Сярод выпускных экзаменаў па выбару могуць быць пiсьмовы пераказ па беларускай мове для тых навучэнцаў, хто ў якасцi абавязковага iспыту здаваў рускую мову, пiсьмовы пераказ па рускай мове для тых, хто здаваў беларускую мову, экзамен па мове нацыянальных меншасцяў (дыктоўка), беларускай i рускай лiтаратуры (вусны), замежнай мове (вусны), другой замежнай мове (вусны), гiсторыi Беларусi (вусны цi абарона рэферата), Сусветнай гiсторыi (вусны цi абарона рэферата), геаграфii (вусны), бiялогii (вусны), хiмii (вусны), фiзiцы (вусны), астраномii (вусны), iнфарматыцы (вусны), сусветнай мастацкай культуры (вусны цi абарона рэферата), фiзiчнай культуры (у вуснай i практычнай формах), курсу «Чалавек. Грамадства. Дзяржава» (вусны), а таксама па курсу прафесiйнай падрыхтоўкi.

Навучэнцы класаў з вывучэннем вучэбных дысцыплiн на павышаным i паглыбленым узроўнях трэцi экзамен здаюць у якасцi абавязковага па аднаму з профiльных прадметаў (за выключэннем выпадкаў супадзення абавязковых экзаменаў i профiльных прадметаў). Напрыклад, у класах фiзiка-матэматычнага профiлю матэматыка з’яўляецца абавязковым для здачы экзамену прадметам, таму навучэнцы могуць адзiн вучэбны прадмет здаваць па ўласнаму выбару, а ў класах хiмiка-бiялагiчнага профiлю навучэнцам прыйдзецца выбiраць для здачы трэцяга экзамену адзiн з профiльных прадметаў (хiмiю або бiялогiю).

Выпускнiкi, якiя вывучалi беларускую (рускую) мову на базавым i павышаным узроўнях, пiшуць пераказ па розных тэкстах, а тыя, хто вывучаў мову на паглыбленым узроўнi, пiшуць водгук на лiтаратурны твор.

Пад абавязковыя экзамены для адзiнаццацiкласнiкаў «забранiраваныя» 28 i 30 мая, 1 i 4 чэрвеня. Тэксты i заданнi для правядзення пiсьмовых экзаменаў абвяшчаюцца па радыё i тэлебачанню.

У агульнаадукацыйных навучальных установах, дзе выкладанне вучэбных прадметаў ажыццяўлялася на польскай, лiтоўскай цi iншых мовах нацыянальных меншасцяў, у выпускных класах праводзяцца дадатковыя пiсьмовыя выпускныя экзамены па мовах нацыянальных меншасцяў па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi: у IХ (Х) класах — 22 мая i ў ХI (ХII) класах — 23 мая.

Навучэнцы выпускных класаў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накiраванасцi здаюць таксама выпускныя экзамены па спецыяльных прадметах (не больш як два) ў перыяд з 19 па 25 мая.

Паўторныя экзамены для выпускнiкоў базавай школы будуць праводзiцца па беларускай мове — 21 жнiўня, па рускай мове — 23 жнiўня i па матэматыцы — 25 жнiўня.

Выпускнiкi ХI (ХII) класаў агульнаадукацыйных устаноў здаюць 21 жнiўня паўторны экзамен па матэматыцы i 23 жнiўня — па беларускай цi рускай мове (пiшуць пераказ або лiтаратурны водгук).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ва ўпраўленнi агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у гэтым годзе экзамены для выпус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика