21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крок да нясумнага лета

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Вось i прыйшла вясна. Па раскладзе. Не спазнiлася. Самы час будаваць планы на лета. «Я падумаю пра гэта заўтра», — скажаце вы. Але Рэспублiканская маладзёжная арганiзацыя «Лiга добраахвотнай працы моладзi» не будзе чакаць, пакуль вы выйдзеце з зiмовай спячкi: заяву на ўдзел у мiжнародным валанцёрскiм летнiку цi ў праграме «Студэнцкiя атрады» трэба падаць да 20 красавiка. Конкурс вялiкi, пашчасцiць толькi самым смелым, аператыўным, знаходлiвым, iнiцыятыўным i, самае галоўнае, матываваным.

Што такое праграма «Студэнцкiя атрады» i з чым яе ядуць?

— Мы фармiруем студэнцкiя групы для работы ў дзiцячых аздараўленчых летнiках Краснадарскага края, — адзначае старшыня праўлення арганiзацыi «Лiга добраахвотнай працы моладзi» Вольга ШМIГЕЛЬСКАЯ. — Калi вы сапраўды хочаце паспрабаваць стаць капiтанам дзiцячага карабля, цiкава правесцi вакацыi, знайсцi новых сяброў, зрабiць так, каб дзецi паверылi вам i пайшлi за вамi, то гэта праграма для вас.

— Вольга, скажыце, калi ласка, цi маюцца якiя-небудзь узроставыя абмежаваннi для ўдзелу ў праграме?

— Калi патэнцыяльнаму ўдзельнiку на момант паездкi ў лагер няма 18 гадоў, то працаваць важатым ён не зможа. Гэта звязана з тым, што кожны важаты нясе юрыдычную адказнасць за бяспеку дзяцей. У гэтым выпадку мы можам прапанаваць работу ў сэрвiсным атрадзе (пакаёўкай, напрыклад).

— А педагагiчная адукацыя з’яўляецца абавязковай умовай?

— Калi ў вас няма педагагiчнай адукацыi, але ёсць вялiкае жаданне папрацаваць у педагагiчным атрадзе, вы гатовы заняцца сваёй самаадукацыяй у гэтай галiне i да таго ж вы камунiкабельны i актыўны чалавек, то вы маеце рэальны шанц стаць удзельнiкам праграмы.

— Вядома, студэнты — народ небагаты. Iм хочацца адначасова не толькi добра адпачыць, але i зарабiць грошы на дробныя расходы. Якое матэрыяльнае ўзнагарод- жванне прадугледжана для важатых?

— У кожным летнiку маецца свая тарыфная сетка аплаты працы. З агульнай зарплаты вылiчваюць падаткi, частковую аплату харчавання (удзельнiкi педагагiчных атрадаў атрымлiваюць трохразовае харчаванне, частку кошту якога аплачвае прымаючы бок). У вынiку важаты атрымлiвае каля 40—50 тысяч беларускiх рублёў.

— А хто аплачвае дарогу да месца працы i назад?

— У кожным канкрэтным выпадку гэта агаворваецца дамовай з прадпрыемствам. Могуць быць наступныя варыянты:

1) дарогу аплачваюць удзельнiкi атрада;

2) 50 працэнтаў аплачвае ўдзельнiк атрада, 50 — летнiк.

— Цi ёсць выхадныя ў важатых?

— Змена доўжыцца 21 дзень. Кожны важаты мае права на два выхадныя.

— А што вы можаце сказаць пра ўмовы пражывання важатых?

— Адразу ж хачу папярэдзiць, што там вас не чакае джакузi, тэлевiзар i мiкрахвалёўка. Умовы самыя сцiплыя, студэнцкiя, адным словам. Важатыя звычайна жывуць з дзецьмi свайго атрада ў адных домiках. Кожнаму прадастаўляецца ложак, спальныя прыналежнасцi.

Вольга раiць «новенькiм» запiсвацца на першую цi другую змену (большая верагоднасць, што вас возьмуць), бо на трэцюю i чацвёртую ахвотнiкаў вельмi шмат. Узнiкае пытанне: як быць з сесiяй?

— Сесiю можна здаць датэрмiнова. Наша арганiзацыя падрыхтуе для вас лiст з просьбай дазволiць раней здаць экзамены.

— Цi залiчваецца работа ў складзе педагагiчнага атрада як педагагiчная практыка?

— Вы павiнны да ад’езду ўзгаднiць гэта пытанне ў сваёй навучальнай установе, пры неабходнасцi ўзяць адмацаванне ад практыкi. А мы, у сваю чаргу, выдадзiм вам лiст аб тым, што вы працавалi ў педатрадзе.

Таня, студэнтка 2-га курса факультэта журналiстыкi БДУ, мiнулым летам ездзiла па гэтай праграме ў Расiю працаваць важатай.

— Незадоўга да паездкi мне споўнiлася 18 гадоў. Таму сярод важатых я была самай «зялёнай». Паспяхова прайшла суразмову, аформiла медыцынскую даведку. Праўда, давялося шмат пабегаць, але гэта каштавала таго. З заплечнiкам i вясёлым настроем сабралася ў дарогу. Атрад складаўся са спартсменаў. Спачатку было складана, бо ў скуры важатай я ўпершыню. Хлопцы не слухалiся. Лазiлi па балкону. А гэта ж небяспечна. А пасля так пасябравалi з дзецьмi, што расставацца не хацелася.

Ёсць два вiды адпачынку — актыўны i пасiўны. У кожным з iх можна знайсцi свае плюсы. Але Таня аддае перавагу першаму. Сёлета дзяўчынка таксама напiсала заяву на ўдзел у праграме. Спадзяецца, што фартуна i на гэты раз яе не пакiне.

«Паломнiцтва» за духоўным багаццем, цi Не ў грашах шчасце

Калi ж першая праграма вас не зацiкавiла i ў ролi вусатага (цi не вусатага) няня вы сябе не ўяўляеце, то прапаноўваем яшчэ адзiн спосаб незабыўна правесцi вакацыi. Вы можаце далучыцца да мiжнароднага валанцёрскага руху, каб абсалютна бясплатна папрацаваць на сацыяльна значных аб’ектах i, самае галоўнае, пазнаёмiцца з асаблiвасцямi традыцый i культур замежных краiн.

— У мiжнародным валанцёрскiм летнiку бяруць удзел ад 15 да 20 валанцёраў з розных краiн свету (з iх не больш чым два прадстаўнiкi з Беларусi), — расказвае выканаўчы дырэктар, каардынатар праграмы «Мiжнародныя валанцёрскiя праекты» Яраслаў АЛЕЙНIК. — На працягу 2—4 тыдняў маладыя людзi (у праекце можа ўдзельнiчаць любы малады чалавек ад 18 да 30 гадоў, аднак бываюць выключэннi) разам працуюць, адпачываюць, кантактуюць i знаёмяцца з асаблiвасцямi заморскай краiны.

Маецца некалькi вiдаў валанцёрскiх лагераў: сацыяльныя (работа з дзецьмi, iнвалiдамi), экалагiчныя (пасадка дрэў, устаноўка iнфармацыйных стэндаў, збiранне смецця), рэстаўрацыйныя (не трэба спадзявацца, што вам давераць рэстаўрацыю Рэйхстага, хутчэй за ўсё гэта будзе памяшканне, у якiм патрэбна перафарбаваць сцены), музычныя i тэатральныя (карыстаецца папулярнасцю сярод творчых асобаў).

— Яраслаў, а ў якую краiну можна паехаць?

— Ды ў любую. Мы супрацоўнiчаем больш як з 60 арганiзацыямi з 56 краiн свету. Але адразу папярэджваю, што праезд да летнiка i назад аплачваецца валанцёрам. Таму, перш чым бранiраваць авiябiлет у Берлiн цi Парыж, падумайце, магчыма менш камфортная паездка на аўтобусе не так траўматычна адаб’ецца на вашай скарбонцы. А жаданне стаць валанцёрам, наадварот, павялiчыцца.

— А колькi доўжыцца рабочы дзень?

— Ад 4 да 6 гадзiн. Субота i нядзеля — адпачынак. Гэта святое.

Паводле слоў Яраслава, пражыванне, харчаванне, i поўная страхоўка — за прымаючым бокам. Як i ў праграме «Студэнцкiя атрады», таго, хто марыць правесцi час у пяцiзорным гатэлi, давядзецца расчараваць. Умовы пражывання вельмi простыя — студэнцкiя iнтэрнаты, маладзёжныя цэнтры, школы, палаткi, таму мэтазгодна ўзяць з сабой спальны мяшок.

— Для ўдзелу ў праекце трэба запоўнiць анкету на англiйскай мове. Лепш выбраць некалькi праектаў, якiя вас зацiкавiлi, каб была альтэрнатыва. Яе мы дасылаем у партнёрскую арганiзацыю. Калi ў выбраным вамi летнiку ёсць месца, то яны высылаюць пацвярджэнне на ваш удзел. Пасля гэтага вам трэба прынесцi дакументы, неабходныя для адкрыцця вiзы. Гэта: пашпарт са штампам, якi дазваляе выезд ва ўсе краiны свету, два фотаздымкi, даведку з месца вучобы (працы).

— А якая краiна карыстаецца найбольшай папулярнасцю?

— Германiя, без сумненняў. Дабрацца туды не праблематычна i бiлеты каштуюць не так дорага, як у iншыя краiны. I тут не абавязкова ведаць англiйскую мову, дастаткова нямецкай. Але, калi вы не ведаеце нiякай замежнай мовы, то ехаць не рэкамендую.

А замест красамоўнага заключэння — адзiн бюракратычны момант: калi вы зацiкавiлiся нейкай праграмай «Лiгi добраахвотнай працы моладзi» i хочаце прыняць у ёй удзел, то вам трэба напiсаць заяву на прыём у члены арганiзацыi i аплацiць членскi ўзнос (ён складае 50 тысяч беларускiх рублёў).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось i прыйшла вясна. Па раскладзе. Не спазнiлася. Самы час будаваць планы на лета. «Я падумаю пра гэта заўтра», — скажаце вы. Але Рэспублiканская мал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика