Сустракаць свiтанне цi не — вырашаць самi школьнiкi, а цi даваць грошы на рамонт — бацькi
Дзмiтрый АЛЬФЕР
У сталiчных школах святкаванне выпускнога вечара прызначана на 9 чэрвеня. Развiтвацца з настаўнiкамi большасць адзiнаццацiкласнiкаў будзе ў сценах роднай школы: для стварэння максiмальных умоў бяспекi i высокага ўзроўню ўрачыстасцi выпускныя вырашана правесцi, не пакiдаючы навучальнай установы. Свята пачнецца ў 20 гадзiн.
Паводле слоў старшынi камiтэта па адукацыi Мiн- скага гарвыканкама Уладзiмiра Шчэрбы, калi выпускнiкi i iх бацькi захочуць правесцi развiтальную ноч не ў школе, а, напрыклад, у забаўляльным клубе, то гэта трэба будзе ўзгаднiць з гарадскiм камiтэтам па адукацыi. А вось традыцыя сустрэчы ўсходу сонца захаваецца. — Вызначэнне афiцыйнага часу заканчэння выпускных вечароў мы пакiнулi за школамi. Аднак я падкрэслю, што праблем i канфлiктных сiтуацый быць не павiнна. Усе пытаннi, якiя датычацца правядзення выпускнога, адмiнiстрацыя навучальнай установы павiнна абмеркаваць з бацькоўскай i педагагiчнай грамадскасцю i прыйсцi да агульнага рашэння, — паведамiў Уладзiмiр Шчэрба. — Галоўнае — правесцi свята прыгожа. Разам з тым у пачатку i напрыканцы года, перад правядзеннем выпускных вечароў i экзаменаў у некаторых установах сярэдняй адукацыi пачынаюцца прымусовыя зборы грошай на патрэбы школы. Паводле меркавання Уладзiмiра Шчэрбы, даваць грошы цi не — асабiстая справа, i факты прымусовага «выцягвання» матэрыяльных сродкаў з бацькоўскай кiшэнi трэба прыпыняць адразу. — Вельмi непрыгожая праблема для школы. Для збору матэрыяльных сродкаў на тыя ці іншыя патрэбы створаны апякунскi савет, якi працуе над прыцягненнем i размеркаваннем бацькоўскiх грошай. Галоўнае ў гэтым — прынцып добраахвотнасцi,— адзначыў спецыялiст. — Канешне, у выпадках, калi мецэнаты, спонсары, фiзiчныя цi юрыдычныя асобы будуць прапаноўваць грошы, то нiхто не будзе ад iх адмаўляцца. Прыцягваць сродкi не толькi спонсараў, але i бацькоў трэба пры ўмове, што даходы сям’i дазваляюць гэта рабiць. Але прымусова збiраць грошы недапушчальна. Гэтым летам навучанне ў мiнскiх школах закончаць амаль 33 тысячы юнакоў i дзяўчат. Больш за 16 тысяч навучэнцаў стануць выпускнiкамi адзiнаццатага класа. Сёлета ў дарослае жыццё пойдуць таксама i 2300 дзяцей, якiя атрымлiвалi веды па эксперыментальнай, дванаццацiгадовай сiстэме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчных школах святкаванне выпускнога вечара прызначана на 9 чэрвеня. Развiтвацца з настаўнiкамi большасць адзiнаццацiкласнiкаў будзе ў сценах род |
|