14 пацярпелых у адным ДТЗ
Кар. БЕЛТА
У Мiнску ў вынiку ДТЗ 13 чалавек атрымалi траўмы ў выглядзе ран i ўдараў i адзiн шпiталiзаваны з дыягназам страсення мазгоў. Аб гэтым паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзялення арганiзацыi ўзаемадзеяння са СМI i прапаганды УДАI МУС Беларусi Ганна Банадык.
Аварыя адбылася на вулiцы Маякоўскага. Вадзiцель «МАЗа», рухаючыся са двара заднiм ходам, не прыняў неабходных мераў перасцярогi пры ажыццяўленнi манеўру i тым самым стварыў перашкоду для маршрутнага таксi, якое рухалася па першай паласе. У вынiку адбылося сутыкненне. Па факту здарэння праводзiцца праверка. Як адзначыла Ганна Банадык, вiны вадзiцеля маршрутнага таксi ў ДТП няма, бо ён, як i належыць у адпаведнасцi з Правiламi дарожнага руху, ехаў па першай паласе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў вынiку ДТЗ 13 чалавек атрымалi траўмы ў выглядзе ран i ўдараў i адзiн шпiталiзаваны з дыягназам страсення мазгоў |
|