21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыгажосць кiруе светам

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

А прыгажунi пакуль толькi вучацца

Шосты год запар Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь запальвае свае «зорачкi» — вызначае самых сiмпатычных, абаяльных, таленавiтых i разумных студэнтак. Паколькi конкурс гэты праходзiць вясной, то i называецца адпаведна — «Мiс Вясна Акадэмii-2007». Да ўдзелу ў iм запрашаюцца дзяўчаты з 1-га i 2-га курсаў ВНУ — частка з iх займаецца ў студыi эстэтыкi пры Акадэмii, частка выпрабоўвае свае сiлы без папярэдняй падрыхтоўкi.

Сёлета Мiнiстэрства адукацыi праводзiць рэспублiканскую акцыю вучнёўскай i студэнцкай моладзi «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!», i конкурс прыгажосцi таксама вырашана было прысвяцiць менавiта гэтай тэме. Мерапрыемства было задумана ў нацыянальным каларыце — са сцэны ўвесь вечар гучалi песнi беларускiх аўтараў, дзяўчаты — будучыя юрысты i эканамiсты-менеджары — выходзiлi ў нацыянальных касцюмах. А ў першым заданнi «Вiзiтоўка» 12 унiверсiтэцкiх прыгажунь, падзялiўшыся на пары, прадстаўлялi ўсе вобласцi Беларусi, як мага больш iнфарматыўна i цiкава расказваючы пра гiсторыю i сучаснасць, архiтэктурныя помнiкi i прыродныя асаблiвасцi, пра культурныя набыткi i адметныя мясцiны кожнага рэгiёна. Дарэчы, i самi канкурсанткi прадстаўлялi не толькi Мiнск, хоць лiдзiравалi якраз сталiца i сталiчная вобласць (па 4 студэнткi) — былi таксама прыгажунi з Гомеля, Вiцебска, Гродзенскай i Брэсцкай абласцей.

Насамрэч заявак на конкурс першапачаткова было пададзена даволi многа. Але арганiзатары — студэнцкi прафсаюз, пярвiчная арганiзацыя БРСМ цэнтр выхаваўчай работы i моладзевых iнiцыятыў — дапусцiлi да фiналу толькi 12 удзельнiц. Яны i спаборнiчалi за тытул «Мiс Вясна Акадэмii-2007» — дэманстравалi знаходлiвасць i дасцiпнасць у конкурсе вершаванага экспромту, паказвалi сябе з лепшага боку ў творчым «хатнiм заданнi», а таксама, натуральна, дэфiлявалi ў вячэрнiх уборах.

Самым цяжкiм для дзяўчат, як нi дзiўна, аказалася не скласцi вершы за 3 хвiлiны, выкарыстоўваючы зададзены набор слоў — з гэтым усе справiлiся. А вось «хатняе заданне» многiя ад хвалявання ледзьве не завалiлi — хтосьцi забываў словы, хтосьцi — рухi, хтосьцi не мог пакарыць непаслухмяны мiкрафон. Першакурснiца Насця Другаль, наадварот, не разгубiлася, i правяла «адкрыты ўрок танцаў», вiдавочна паказаўшы, як дзяўчатам часам (будзем шчырыя: часта) не шанцуе з партнёрамi. Алеся Шымановiч са спецыяльнасцi «Дзяржаўнае ўпраўленне i эканомiка» здолела не толькi выдатна выканаць усходнi танец, але i паказаць «фокус» амаль што iмгненнага пераапранання...

Як прызнаўся пазней старшыня журы, рэктар Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Cтаніслаў Князеў, звання пераможцы былi вартыя ўсе без выключэння дзяўчаты — але карона, на жаль, была толькi адна. Дасталася яна пад шумную падтрымку залы першакурснiцы Алiне Паўленка, якая з самага пачатку была адной з фаварытак конкурсу. («Мiс Вясна Акадэмii-2007», дарэчы, прайшла ў наступны тур — фiнал конкурсу прыгажосцi «Мiс Вясна-2007» Кастрычнiцкага раёна сталiцы. Усе астатнiя дзяўчаты, акрамя кветак i сувенiраў, атрымалi запрашальнiкi на гэта мерапрыемства, што адбудзецца 4 мая ў мiнскiм ДК чыгуначнiкаў). Тытул 1-й вiцэ-мiс журы прысудзiла Вiкторыi Палiтыка, 2-ой вiцэ-мiс стала Кацярына Булыга.

Акрамя таго, былi ўручаны некалькi спецыяльных прызоў — дыплом i грашовая прэмiя для «Мiс БРСМ», якой была абрана Алеся Шымановiч, салодкiя прызы ад прафсаюза для «Мiс Таямнiца» Таццяны Александровiч, «Мiс Упартасць» Анастасii Другаль i «Мiс Мара» Вольгі Свiрскай. Гледачы ж аддалi свае сiмпатыi Таццяне Чывель. А некаторыя члены журы цi то жартам, цi то сур’ёзна прапанавалi праводзiць падобныя конкурсы штомесяц i выбiраць па чарзе «Мiс Красавiк», «Мiс Май» i г.д. Балазе, прыгожых дзяўчат у Акадэмii хопiць.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А прыгажунi пакуль толькi вучацца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика