Праз Iнтэрнэт. I ў тым лiку — часовыя месцы
Сяргей ГРЫБ
Магчымасць пошуку вакансiй з’явiлася ў карыстальнiкаў парталу BEL.BIZ. У прыватнасцi, усю аператыўную iнфармацыю аб свабодных працоўных месцах зараз можна атрымаць дзякуючы запуску новага модуля RABOTA.BEL.BIZ.
Ужо сёння новы модуль, якi стаў сумесным праектам партала BEL.BIZ i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, утрымлiвае базу аб 5,5 тыс. свабодных месцаў, пераважную большасць якiх размяшчае галоўнае ўпраўленне палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва мiнiстэрства, а таксама камiтэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама. Апроч таго, тут жа прадстаўлены вакансii партнёраў партала — кадравых агенцтваў i бiзнэс-асацыяцый. Сама база вакансiй будзе абнаўляцца штодня, i пры гэтым — не толькi «пастаяннымi» вакансiямi. У прыватнасцi, новы модуль утрымлiвае асобны блок, дзякуючы якому можна атрымаць iнфармацыю аб магчымасцях працаўладкавання студэнтаў падчас канiкулаў. Адначасова RABOTA.BEL.BIZ прадаставiць iнфармацыю аб тым, як зрабiць пошук работы больш эфектыўным — у прыватнасцi, як скласцi рэзюме, як правiльна адказваць на пытаннi падчас суразмовы, а таксама даныя аб прапановах па заробках i перспектывах атрымання жылля. У сваю чаргу патэнцыяльныя наймальнiкi змогуць размясцiць свае заяўкi, азнаёмiцца з асаблiвасцямi пошуку i найму персаналу, парадамi кадравых агенцтваў, скарыстацца рэкамендацыямi па складанню i прыкладамi службовых iнструкцый, тэстамi для будучых супрацоўнiкаў. Прычым пры размяшчэннi звестак аб вакансiях на партале не павiнна ўтрымлiвацца якiх-небудзь абмежаванняў па ўзросту прэтэндэнтаў на работу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасць пошуку вакансiй з’явiлася ў карыстальнiкаў парталу BEL.BIZ. У прыватнасцi, усю аператыўную iнфармацыю аб свабодных працоўных месцах зараз м |
|