Хто бяжыць з «карабля»?
Iрына ПРЫМАК
Салей зноў не прыедзе па сямейных абставiнах, да Калюжнага — не дазванiцца
Учора нацыянальная зборная Беларусi па хакею правяла ў Палацы спорту сваю першую трэнiроўку на фiнiшнай прамой да чэмпiянату свету ў Маскве i Мыцiшчах. Галоўны трэнер каманды Курт Фрэйзер (на фота) паставiў перад iгракамi задачу паскорыць «хуткасць думкi», каб хакеiсты працавалi з шайбай не толькi тэхнiчна, але i хутка. «Сваю працу мы пачалi з дэвiзам «Гуляем, каб перамагаць!», — паведамiў амерыканскi спецыялiст i заўважыў, што, на жаль, не ўсе яго падначаленыя зараз могуць рыхтавацца да сусветнага першынства-2007: — Да серады з-за траўмы не можа трэнiравацца Дзмiтрый Мялешка, прыкладна тры тыднi на лёд не выйдзе Канстанцiн Кальцоў, у якога пашкоджана рука, пакуль не працуе i Максiм Цвяткоў з-за траўмы галенастопа. Аднак не толькi траўмы, але i iншыя прычыны выбiваюць са зборнай хакеiстаў, якiя маглi б яе ўзмацнiць сваёй цудоўнай гульнёй. Так, ужо канчаткова вядома, што нашай камандзе не дапаможа Руслан Салей, бо яго жонка чакае другое дзiця (па гэтай жа прычыне Салей ужо неяк прапусцiў чэмпiянат). «Зорны» заакiянскi дэсант, Андрэй Касцiцын з «Манрэаля»i Мiхаiл Грабоўскi з «Гамiльтана», не з’явiцца ў складзе нацыянальнай зборнай, пакуль iх каманды гуляюць у НХЛ i АХЛ. Што ж датычыцца Аляксея Калюжнага, бронзавага прызёра сёлетняй расiйскай суперлiгi, то, як адзначыў Курт Фрэйзер, «з iм нiяк не атрымлiваецца выйсцi на сувязь, а гэты iгрок нам бы спатрэбiўся». Нагадаю, што пабачыць беларускую зборную ў гульнi напярэдаднi старту чэмпiянату свету можна будзе 20 красавiка ў Мiнску i 21-га — у Жлобiне ў матчах супраць нарвежцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Салей зноў не прыедзе па сямейных абставiнах, да Калюжнага — не дазванiцца |
|