70 гадоў — самая «Вясна»!
Ларыса ЦIМОШЫК
Мiжнародны фестываль музыкi «Мiнская вясна» абвяшчае: Беларуская дзяржаўная фiлармонiя ўступiла ў год свайго 70-годдзя. Юбiлейны сезон адкрыецца восенню, але ўсе цяперашнiя канцэрты асвечаны гэтай датай. Нават пакупка iнструментаў i выданне буклетаў iдуць пад знакам сямiдзесяцiгоддзя. Кiраўнiцтва фiлармонii яшчэ плануе займець сваю юбiлейную атрыбутыку.
Для гледача ўжо зараз зразумела: красавiцкiя фестывальныя канцэрты не павiнны быць шараговымi. Зусiм не радавы канцэрт адкрые «Мiнскую вясну». На «Дыялог процiлегласцяў» запрашаюць адначасова Дзяржаўная акадэмiчная харавая капэла iмя Шырмы i Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусi. Гэты сумесны праект задумалi двое народных артыстаў Людмiла Яфiмава i Мiхаiл Фiнберг, каб паказаць спалучэнне джаза i харавой музыкi. На гэтым эксперыменты не заканчваюцца: Дзяржаўны камерны аркестр падрыхтаваў праграму з рок-гуртом «Патрыёт». Мастацкi кiраўнiк Белдзяржфiлармонii Юрый Гiльдзюк паабяцаў, што фестывальныя канцэрты будуць разнастайныя па тэматыцы, стылiстыцы, у iх задзейнiчаны ўсе знакамiтыя калектывы нашай краiны. I абавязкова будзе гучаць музыка беларускiх кампазiтараў. Адзiн з iх — Дзмiтрый Смольскi, аднагодак фiлармонii, — прадстаўляе сваю 12-ю сiмфонiю. Чакаецца сустрэча з былой мiнчанкай Алай Барзовай, якая цяпер жыве ў ЗША, але не перарывае сувязяў з Радзiмай. Яе аркестровы твор. «Да новага свету» будзе гучаць у дзень Чарнобыльскай трагедыi. Але гэтая вясна ўсё-такi павiнна зарадзiць аптымiзмам i новымi надзеямi. Аўтарскi канцэрт Сяргея Бельцюкова будзе сведчаннем таго, як сучасная беларуская музыка спалучаецца з беларускай лiтаратурай — яго творы напоўненыя духам гравюр самога Францыска Скарыны i вершаў Максiма Танка. Будуць надзеi на сустрэчы з музыкантамi Польшчы, Швейцарыi, ЗША, Францыi. Фестываль, якi пачнецца ў днi святкавання Уваскрасення Хрыстова, будзе авеяны цудам гэтага свята. Таму што на сцэне фiлармонii ў гэтыя днi выступяць удзельнiкi дзевятага Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў. Чатыры днi будзе аддадзена конкурсу харавых калектываў, дзе выступяць калектывы розных хрысцiянскiх канфесiй. Але не дзеля спаборнiцтваў едуць у Беларусь госцi з Арменii, Балгарыi, Латвii, Польшчы, Расii, Румынii, Сербii, Славенii. Дзеля таго, каб падзялiцца святам, якое кожны з удзельнiкаў носiць у сваiм сэрцы, i якое вымагае душу спяваць i адчуваць музыку ў звычайных рэчах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны фестываль музыкi «Мiнская вясна» абвяшчае: Беларуская дзяржаўная фiлармонiя ўступiла ў год свайго 70-годдзя. Юбiлейны сезон адкрыецца восен |
|