За яго — «Сям’я». Партызанская
Ларыса ЦIМОШЫК
Сiмвалiчная партызанская сям’я з’явiлася правобразам для помнiка, якi быў адкрыты ў Мiнску ў 2005 годзе. Яго аўтар архiтэктар-скульптар Валянцiн Занковiч сёлета вылучаны на атрыманне Прэмii Саюзнай дзяржавы ў галiне лiтаратуры i мастацтва. Два помнiкi — мiнскi «Беларусь партызанская» i «Партызанам Палесся», якi ўстаноўлены ў Пiнску ў 2002 годзе — далi магчымасць скульптару стаць прэтэндэнтам на прэмiю разам з Уладзiмiрам Гасцюхiным i Мiхаiлам Фiнбергам з беларускага боку.
«Мы ўдзячныя аўтару за адлюстраванне подзвiгу беларускага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне, — адзначыў Iлья Гарбачэўскi, намеснiк старшынi арганiзацыi «Партызаны i падпольшчыкi» рэспублiканскага Савета ветэранаў Беларусi. — Былi розныя погляды на тое, якiм павiнен быць сталiчны помнiк, кiпела палемiка ў друку наконт вобразнага рашэння прапанаванага варыянту, але скульптар пагадзiўся з довадамi былых партызанаў i спынiўся на варыянце «Партызанская сям’я». Валянцiн Занковiч, якому таксама належыць аўтарства такiх знакамiтых помнiкаў як «Хатынь», «Радзiма-мацi» сказаў, што палемiкi не заўважыў, таму што меў зносiны з ветэранамi i прыслухоўваўся да iх меркавання. У вынiку канчатковы варыянт помнiка нарадзiўся ў згодзе. Скульптар збiраецца i далей працягваць ваенную тэматыку i лiчыць, што мастак усё жыццё можа прысвяцiць адной тэме, i гэта будзе цiкава i яму, i народу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiмвалiчная партызанская сям’я з’явiлася правобразам для помнiка, якi быў адкрыты ў Мiнску ў 2005 годзе |
|