Новы мост
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Верхнядзвiнску адкрыты аўтамабiльны наплаўны мост цераз Заходнюю Дзвiну.
Збудаванне даўжынёю 254 м звязала два берагi ракi. Гэта пазбавiла вадзiцеляў Мiёрскага i iншых заходнiх раёнаў Вiцебшчыны ад неабходнасцi рабiць аб’езд у 130 кiламетраў. Пераправу ўзвялi вайскоўцы 77-га асобнага маставога чыгуначнага батальёна, раскватэраванага ў Вiцебску. Пантонная пераправа будзе злучаць два берагi да надыходу зiмовых халадоў.
У батанiчным садзе Смаргонскай дзяржаўнай школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот вырашчана 6 кг кавы. Аб гэтым паведамiла БЕЛТА дырэктар установы Таццяна Уласенка. Паводле яе слоў, выспеў не характэрны для Беларусi ўраджай за 7 месяцаў. З кафейных дрэў былi сарваны зялёныя зярняты i абсмажаны да цёмна-бурага колеру. У вынiку атрымалася вельмi добрая кава, якая на смак i водар нагадвае бразiльскую. Наступны ўраджай кавы чакаецца ў вераснi—кастрычнiку сёлета. На гэты раз тут маюць намер атрымаць не менш за 10 кг. Батанiчны сад у школе-iнтэрнаце створаны каля 8 гадоў таму. Цяпер пад яго шкляным дахам растуць больш за 700 дрэў, кустоў i раслiн 200 вiдаў. У тым лiку — i такiя экзатычныя, як ананасы, бананы, лiмоны. Упершыню завязалiся i плады грэйпфрута. Вясковы флот Ужо ў маi па прытоку Заходняй Дзвiны — рацэ Обаль, што ў Шумiлiнскiм раёне — будуць ажыццяўляцца экскурсii на катамаранах. Гэта стане магчымым дзякуючы намаганням мясцовага энтузiяста Анатоля Бычкова — гаспадара сельскай прыватнай сядзiбы, дзе прымаюць турыстаў. Ён зразумеў, што, каб прыцягнуць турыстаў для адпачынку ў вёсцы, трэба прапанаваць iм незвычайную экскурсiйную праграму, знайсцi тое ў турыстычным сэрвiсе, чаго няма ў iншых месцах. Па ўсяму шляху турыстам-«воднiкам» падрыхтаваны сюрпрызы: яны змогуць наведаць i старажытныя курганы, дакрануцца да гiганцкiх дубоў, палавiць рыбу, пасядзець ля вогнiшча...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Верхнядзвiнску адкрыты аўтамабiльны наплаўны мост цераз Заходнюю Дзвiну |
|