21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка заклiкае не дапусцiць расколу памiж Беларуссю i Расiяй

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стабiльнасць i мiр у Беларусi — галоўныя фактары, якiя забяспечваюць парадак i дынамiчнае развiццё дзяржавы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 красавiка на велiкодным богаслужэннi ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мiнску.

Наведванне беларускiм лiдарам храма ў галоўныя царкоўныя святы стала ўжо добрай традыцыяй. Вiншуючы ўсiх суайчыннiкаў з Вялiкаднем, Аляксандр Лукашэнка пажадаў дабра, шчасця, плённай працы на карысць сям’i i краiны.

«На Ражджаство i Уваскрэсенне Хрыстова, год таму, я абяцаў вам у гэтым храме: як бы нi складвалася сiтуацыя, мы будзем жыць у мiрнай i стабiльнай краiне. I мы з вамi зрабiлi для гэтага ўсё. Ужо нiякiя сiлы не змогуць разбурыць той мiр, якi склаўся ў нашай дзяржаве. Таму што ён — у вашай свядомасцi i вашых сэрцах. Таму што гэта вам, вашым дзецям, сем’ям патрэбныя мiр, стабiльнасць i парадак», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Яшчэ раз хачу падкрэслiць: я далёкi ад таго, каб сцвярджаць, што мы вырашылi ўсе праблемы ў нашай дзяржаве. Напэўна, не будзе таго часу, каб мы маглi заявiць: усё вырашана. Мы з вамi жывём самастойна ўсяго толькi каля дзесятка гадоў. I вы ведаеце, якi шлях мы прайшлi», — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле яго слоў, мiнулы год быў для беларусаў нялёгкi. «Ён «падарыў» нам вельмi жорсткi канфлiкт з нашай самай блiзкай дзяржавай. Гэта адбываецца пад дыктоўку асобных людзей, як прынята называць у Расii — алiгархаў, якiя пачынаюць, як бухгалтары, лiчыць: хто каму вiнен. Прайшло зусiм няшмат часу, i ў Расii, i тут, у Беларусi, адчулi, хто каму сапраўды вiнен», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Як заявiў Прэзiдэнт, «мы нi ў якiм выпадку не павiнны, грунтуючыся на тым канфлiкце, павялiчыць тую трэшчыну i зрабiць раскол памiж нашымi народамi i дзяржавамi».

«Мы заўсёды з расiянамi, братэрскiм рускiм народам былi разам. I мы павiнны заўсёды заставацца разам, як бы там некаму не хацелася па той або iншы бок барыкад. У нас хапае пагроз, i супраць гэтых пагроз мы заўсёды ў гiсторыi былi разам i заўсёды будзем разам. Не прайшло i двух месяцаў, як мы адчулi гэтыя пагрозы. I ў Расii зразумелi, што немагчыма змагацца супраць гэтых пагроз без беларусаў, якiя заўсёды першымi станавiлiся на абарону Айчыны. Так будзе заўсёды. Так Бог, напэўна, прадвызначыў нам. I мы гэтую ношу павiнны несцi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але галоўнае — гэты наймоцны ўдар па нашай эканомiцы, якi быў нанесены з Усходу, намi пераадолены на працягу першага квартала. Мы ў стане падняцца на ногi. I мы паднялiся. I паверце: у першым паўгоддзi гэтага года мы наогул забудзем, што гэта было. Усё дзякуючы таму, што вы заўсёды верылi ў тое, што мы з вамi рабiлi», — заявiў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка сказаў аб тым, што «як бы нi складвалася абстаноўка, беларусы вытрымаюць любы ўдар лёсу. Вытрымаем, таму што мы мужныя людзi. Я хачу, каб вы разумелi: мы нiкому не навязваем волю, мы нi з кiм не канфлiктуем, я як кiраўнiк дзяржавы нi на што не прэтэндую i не штурхаю свой народ пазiраць на чужыя землi. У нас хапае сваёй зямлi, сваiх праблем, якiя трэба вырашаць. Дык чаго ж ад нас хочуць? Ад нас хочуць, каб мы змiрылiся, скарылiся. Гэтага не будзе. Нiколi! Мы — горды, свабодалюбiвы, незалежны народ, якi жыве на сваёй зямлi. I так будзе заўсёды, таму што гэта прадвызначана Богам. I мы будзем за яе змагацца i адстойваць яе, — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што дзверы Беларусi заўсёды расчыненыя для тых, хто iдзе да нас з мiрам i дабром. «I ў гэты светлы святочны дзень я аб гэтым гавару, таму што гэты дзень, калi адкрываюцца душы i сэрцы людзей i мы сардэчна гатовыя прыняць нашых сяброў», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

«Сёння шмат розных «размоў» вядзецца ў мой адрас, у адрас кiраўнiцтва Беларусi. Паверце: за гэты год нiчога не змянiлася. Прэзiдэнт цвёрда стаiць на нагах i валодае сiтуацыяй у краiне. Некаму хочацца, каб ён «захiстаўся», але гэтага не будзе, таму што Бог нас заўсёды падтрымае ў нашым справядлiвым iмкненнi жыць сумленна i прыстойна», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка. У гонар святога свята Прэзiдэнт перадаў у дар Свята-Духаваму кафедральнаму сабору карцiну «Верхнi горад». Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi перадаў Аляксандру Лукашэнку ад патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II падарунак i найлепшыя пажаданнi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стабiльнасць i мiр у Беларусi — галоўныя фактары, якiя забяспечваюць парадак i дынамiчнае развiццё дзяржавы. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Алякса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика