21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няўдалы «ваяж» у Пiцер

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Мой стрыечны брат Анатоль вярнуўся з, прама скажам, вельмi няўдалага ваяжу на заробкi ў Пiцер. Але вопыт ёсць, як некалi казаў адзiн гумарыст. Ёсць у яго i цiкавыя назiраннi. Таму пагаворым.

— Анатоль, як увогуле выспела такое рашэнне — паехаць у Пiцер?

— Я ж усё жыццё будаўнiк. Таму прачытаў у газеце аб’яву аб наборы рабочых у Санкт-Пецярбург. Умовы, бачна, прыстойныя. Фiрма-пасрэднiк салiдная. Дазванiўся, заключыў дамову. Заплацiў нейкiя грошы за пасрэднiцтва — i вось ужо на «Iкарусе», нас, кантрактнiкаў, павезлi ў паўночную сталiцу Расii. Павезлi бясплатна, за кошт фiрмы. Па дарозе ўжо здарыўся эпiзод, якi павiнен быў насцярожыць, падказаць: не пашанцуе табе, мужык. У Апоч-цы спынiлiся, я выйшаў пашукаць гэта самае месца. А тут два мiлiцыянеры. Запытаўся ў iх. А яны запатрабавалi пашпарт i рэгiстрацыю, рэгiстрацыю нам жа абяцалi там, у Пiцеры. У iх адно: сто рублёў штрафу. У мяне было пяцьсот расiйскiх, але адной банкнотай. «Няма», — кажу. А ён стаў гартаць пашпарт. I я ўспомнiў, што пяцiсотка там. Знайшоў, забраў, аддаў пашпарт — i бывай. Потым расказалi, што яны спецыяльна «пасуць» аўтобусы з кантрактнiкамi, каб «падаiць». Дарэчы, i ў Пiцеры мiлiцыя таксама «пасла» аўтобусы, якiя перавозiлi рабочых з аб’екта да жылля цi наадварот.

— I як сустрэў Санкт-Пецярбург?

— Вельмi прыстойна. Усё было па ўмовах дагавору. Вось толькi адно мы не прадбачылi. Назва фiрмы была напiсана па-англiйску. А яна аказалася турэцкай. I нашу групу раскiдалi па турэцкiх брыгадах. Мяне далучылi да двух туркаў, якiя нi слова не ведалi па-руску. Калi было трэба паразумецца — у ход iшлi пальцы, iншыя знакi. Праўда, было некалькi туркаў-месхецiнцаў, якiя рускай мовай валодалi, як i таджыкi, узбекi, iншыя, хто там працаваў. Аплата працы была па дагавору. У гадзiну — 42 рублi, расiйскiя, канешне. Гэта за восем гадзiн, калi працуеш звыш — вышэй напалову. Калi ў выхадны — удвая.

Фiрма вялiкая. Галоўны яе офiс у Маскве. А ў Пiцеры фiрма будуе для японцаў аўтамабiльны завод «Таёта». Я працаваў на ўзвядзеннi заводскага офiса. Туркi эканомяць. Моцны, жалезны робiцца толькi каркас. А ўсе сцены з гiпсакартону. Вось гэтым i займаўся. Трэба сказаць, што яны за працоўнай дысцыплiнай не вельмi сочаць. Застанешся на зверхурочныя — паглядай, дзе майстар, а так можаш i «сачкануць». I паказушнiкi, нiбы мы ў савецкiя часы: як толькi прыязджаюць заказчыкi-японцы, усюды наводзiцца бляск, зганяюцца на аб’ект рабочыя. Вось, маўляў, як у нас усё тут кiпiць.

— Ну, а як жылося пасля працы?

— Тут кантракт таксама захоўваўся. Рабочыя-туркi жылi, канешне, у гасцiнiцы. Мы ж — у iнтэрнаце за горадам. Гадзiну-паўтары ехаць на фiрмовым аўтобусе. Канешне, у пакоi шэсць чалавек. Душ на калiдоры. Але ж прыехалi мы не ў санаторый адпачываць.

Выдалi спецадзенне, такое, што не сорамна ў горад выйсцi, цёплае, пухавое, спецыяльныя боты. I кармiла фiрма бясплатна. У iх там свая сталоўка. Толькi — кухня турэцкая. Як наваляць перцу ды нейкай кiсляцiны — палiць. А самi туркi ў гэтыя стравы яшчэ па жменi перцу дадаюць. Ядуць, толькi вадой запiваюць. Праўда, белы хлеб, чорнага яны не ядуць, масла, цукар, чай — колькi захочаш. Не было i свiнiны, але ялавiчына, баранiна, часта на вячэру куры.

— Дык у чым няўдача? Можна было працаваць.

— Справа ў тым, што я нечакана для сябе захварэў. Тэмпература пад сорак, у грудзях заложана — кашлянуць нельга. Быў у фiрме свой доктар, ды што — выпiша таблеткi, i ўсё. А медыцынская страхоўка ў кантракце не прадугледжана. Як вылечыцца? Памучыўся — i паехаў дадому. Са мной разлiчылiся сумленна, нават за пару дзён, што я хварэў. Вось такi мой няўдалы ваяж. А ўвогуле ехаць працаваць у iншую краiну, можа, i выгадна, але не зусiм зручна, некамфортна. Адчуваеш сябе чужым сярод iх, асаблiва з прадстаўнiкамi мiлiцыi. Хоць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой стрыечны брат Анатоль вярнуўся з, прама скажам, вельмi няўдалага ваяжу на заробкi ў Пiцер. Але вопыт ёсць, як некалi казаў адзiн гумарыст. Ёсць у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика