Мiнулыя начныя замаразкi не ўяўляюць пагрозы для пасеваў азiмых i яравых
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Такую думку выказаў вядучы навуковы супрацоўнiк Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па земляробству Канстацiн Шашко.
Каб знiжэння ўраджайнасцi не адбылося, гаспадаркi рэспублiкi, як толькi крыху пацяплее, павiнны неадкладна ўнесцi на гэтыя палi дадатковыя азотныя ўгнаеннi. На думку спецыялiста, сёлетнiя замаразкi больш небяспечныя для пасеваў азiмых, якiя знаходзяцца ў фазе выхаду ў трубку, чым для яравых. Паводле слоў начальнiка аддзела аграметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Надзеi Мельчаковай, у найбольш халодныя ночы 5 i 9 красавiка тэмпература паветра панiжалася да мiнус 6 градусаў, а ў асобных раёнах Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей да мiнус 7. На вышынi 2 см ад паверхнi глебы на Палессi месцамi тэмпература паветра апускалася да мiнус 10 градусаў, што ўяўляе рэальную пагрозу для азiмых збожжавых культур, якiя выйшлi ў трубку. Спецыялiсты-практыкi настроены больш аптымiстычна. Паводле слоў намеснiка мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Васiля Паўлоўскага, стан азiмых i раннiх яравых пакуль не выклiкае апасенняў. Пашкоджанняў пасеваў няма. Улiчваючы, што начныя замаразкi непрацяглыя, гiбелi раслiн яны не пагражаюць. У цяперашнi час, нягледзячы на халаднаватае надвор’е, гаспадаркi працягваюць сяўбу яравых збожжавых. Да 10—12 красавiка яе завершаць гаспадаркi паўднёвай зоны рэспублiкi, да 13 красавiка справяцца з сяўбой збожжавых сельгасарганiзацыi цэнтральнай зоны, а да 15 красавiка — паўночныя рэгiёны краiны. Калi халоднае надвор’е будзе трымацца, сяўбу кукурузы гаспадаркi рэспублiкi пачнуць 20 красавiка. У выпадку пацяплення — 15 красавiка, але не раней, падкрэслiў намеснiк мiнiстра. Паводле яго слоў, у цяперашнi час вельмi важна аператыўна рыхтаваць глебу да сяўбы i кантраляваць сiтуацыю на палях з азiмымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў вядучы навуковы супрацоўнiк Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па земляробству Канстацiн Шашко
|
|