Карова, якая кормiць вершамi
Ларыса ЦIМОШЫК
Гэтыя вершы гучаць па-беларуску, але iх напiсалi для дзяцей польскiя паэты.
Больш за 200 твораў 35 польскiх аўтараў пераклала на беларускую мову Iнэса Кур’ян, навуковец i паланiст, супрацоўнiца Iнстытута мовазнаўства iмя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Анталогiя польскай дзiцячай паэзii, якая загучала па-беларуску, мае назву «Каляровая карова». Яна прасочвае развiццё традыцыi польскай паэзii для дзяцей i юнацтва ад ХVIII стагоддзя па цяперашнi час. У кнiзе змяшчаюцца тэксты на беларускай мове i польскiя арыгiналы, якiя суправаджаюцца бiяграмамi i тэматычнымi ўкладальнiкамi. Праца над зборнiкам вялася з 2002 года, выйшаў у свет ён дзякуючы мiнскаму выдавецтву «Логвiнаў». Разам з перакладчыцай над iм працаваў дызайнер Сяргей Ждановiч, а малюнкi рабiла вiцебская мастачка Дзiна Данiловiч. Падобнай кнiгi дагэтуль не выдавалася ў Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтыя вершы гучаць па-беларуску, але iх напiсалi для дзяцей польскiя паэты |
|