Жанчына з ружжом
Аляксандр ПУКШАНСКI
У доме беспрацоўнай жыхаркi вёскi Бабiнавiчы Лёзненскага раёна супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку знайшлi i канфiскавалi гладкаствольнае ружжо нестандартнага калiбру — 8,9 мiлiметра. Вiдаць, яно было зроблена нейкiм майстрам, бо зброя не заводскай вытворчасцi.
Высветлiлася, што 22-гадовай жанчыне ружжо яшчэ летась «аддаў пад ахову» знаёмы — жыхар вёскi Адаменкi 1984 года нараджэння, рабочы сельскагаспадарчай арганiзацыi. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У доме беспрацоўнай жыхаркi вёскi Бабiнавiчы Лёзненскага раёна супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку знайшлi i канфiскавалi гладкаствольнае ружжо нестанда
|
|