Уцякач знiк у лесе
З усiх ног кiнуўся ў лес вадзiцель «Джыпа-Чэрокi», калi ўбачыў супрацоўнiкаў Маларыцкага РАУС i Пiнскага пагранатрада, што накiроўвалiся да машыны.
Гэтае здарэнне адбылося каля вёскi Высокае. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, кiнуты аўтамабiль аказаўся без дзяржаўных нумароў. А вось у салоне машыны праваахоўнiкамi было знойдзена 85 рулонаў тканiны, агульны кошт якой ацэньваецца ў 90 мiльёнаў рублёў. Зараз па гэтаму факту праводзiцца праверка, высвятляецца асоба гаспадара грузу. АТАВАРЫЛIСЯ ЗА ФАЛЬШЫЎКI Непрыемна здзiўлена была прадавец магазiна «Тавары паўсядзённага попыту», што ў вёсцы Орлева Любанскага раёна, калi пералiчвала грашовую выручку: сярод купюр яна знайшла дзве банкноты па 10 тысяч рублёў, якiя былi несапраўднымi. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, праваахоўнiкам спатрэбiлася менш за гадзiну, каб затрымаць падазроных ва ўчыненнi гэтага злачынства. Супрацоўнiкi АДАI ў гэтай жа вёсцы праверылi 22-гадовага i 25-гадовых жыхароў Салiгорска: у iх аўтамабiлi «Таёта» было знойдзена i канфiскавана 37 аналагiчных купюр з аднолькавымi серыйнымi нумарамi. Як высветлiлася, купюры былi выраблены спосабам струйна-кроплевага друку, на iх таксама адсутнiчалi вадзяныя знакi. Iгар ГРЫШЫН. МОЙ ДОМ — МАЯ КРЭПАСЦЬ? У Пружанах мiлiцыя завяла крымiнальную справу на пенсiянера, якi нанёс цяжкую траўму няпрошанаму госцю. Вечарам стары ўбачыў, што ў яго хату праз акно нехта лезе. Схапiўшы палку (першае, што трапiла пад руку), пенсiянер стукнуў рабаўнiка па галаве, якi атрымаў чэрапна-мазгавую траўму i апынуўся ў бальнiцы. Аказалася, што гаспадар дома перавысiў меру дапушчальнай самаабароны (вельмi моцна стукнуў злодзея) i цяпер можа апынуцца на лаве падсудных. Адным словам, калi да вас праз вакно нехта ноччу лезе, пастарайцеся яго ўгаварыць не рабiць гэтага i не бiце па галаве. А iнакш — турма?! Сымон СВIСТУНОВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З усiх ног кiнуўся ў лес вадзiцель «Джыпа-Чэрокi», калi ўбачыў супрацоўнiкаў Маларыцкага РАУС i Пiнскага пагранатрада, што накiроўвалiся да машыны
|
|