Адкрыўся байкерскi сезон
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебску байкеры з Беларусi i Расii адкрылi чарговы сезон
Каб узяць удзел у гэтай незвычайнай акцыi, у горад над Дзвiной на сваiх матацыклах прыехалi байкеры з Мiнска, Смаленска, Брэста i iншых гарадоў. Ля культурна-дзелавога цэнтра «Вiцебск» усе ахвотнiкi маглi не толькi дакрануцца да моцных цуда-матацыклаў, якiя мадэрнiзаваны ўласнымi рукамi байкераў, але i апынуцца ў сядле... на месцы пасажыраў. Праводзiлiся конкурсы на самую вiртуозную язду, самую марудную i iншыя. Цiкава, што мясцовая ДАI не толькi падтрымала правядзенне байкерскага свята, але i ва ўсiм дапамагала яго арганiзатарам. У апошнiя гады на Вiцебшчыне байкерскi рух вельмi актыўна развiваецца. Ёсць сярод байкераў i дзяўчаты, людзi розных узростаў i прафесiй. Нават сярод дзяржаўных служачых ёсць байкеры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску байкеры з Беларусi i Расii адкрылi чарговы сезон
|
|