Рыбы будуць толькi ствараць, а Казярогам давядзецца пазмагацца
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Поспех будзе залежаць ад вашага ўмення навучацца i прымяняць веды, якiя атрымалi на практыцы. Начальства дапаможа ў дасягненнi пастаўленай мэты, але яна павiнна быць рэальнай. Вы станеце больш адчувальныя да меркавання навакольных. Не чапляйцеся за мiнулае — лепш шукайце новае прымяненне сваiм здольнасцям. Прыдадуцца такiя якасцi, як акуратнасць i цярпенне. У панядзелак можа паступiць важная iнфармацыя, якую будзе неабходна праверыць на прадмет скажэння. У сераду будзе карысна заняцца пабудовай планаў — вам лёгка ўдасца стварыць карцiну вашай блiжэйшай будучынi. У пятнiцу будзьце больш асцярожнымi пры зносiнах з сябрамi i на рабоце, не правакуйце канфлiкты. Верагодная дапамога з боку родных. ЦЯЛЕЦ. Добры тыдзень для павышэння энергетычнага патэнцыялу i ўмацавання здароўя. Зараз вы можаце раскрыць свае здольнасцi, ярка i таленавiта праявiць сваю натуру. Удача на гэтым тыднi будзе спадарожнiчаць у многiм. Адчуеце прылiў сiл i актыўнасцi, таму справiцеся з усякай работай, за якую б нi ўзялiся. Адзiнае, ад чаго варта ўстрымацца, — гэта ад удзелу ў новых праектах, якiя могуць нечакана з’явiцца. Аўторак лепш за ўсё прысвяцiць гаспадарчым справам i сямейным праблемам. Чацвер спрыяльны для пастаноўкi як доўгачасовых, так i кароткатэрмiновых мэтаў. А нядзеля — цудоўны дзень для разбурэння ўсяго ўстарэлага i стварэння новага. БЛIЗНЯТЫ. Лёс можа прыгатаваць для вас нечаканыя вiражы, таму залiшняя прадбачлiвасць не зашкодзiць. У аўторак пажадана праявiць асцярожнасць i прысвяцiць час завяршэнню старых спраў. У сераду, у выпадку неабходнасцi, вы зможаце скарыстацца дапамогай сяброў. У нядзелю будуць удалымi паездкi i камандзiроўкi, а таксама пачатак рамантычнага падарожжа. Тыдзень спрыяльны для рашэння сямейных праблем i стварэння ў доме ўтульнай, камфортнай абстаноўкi. Ганiце ад сябе прэч неабгрунтаваныя страхi. РАК. Варта ажыццявiць свае патаемныя планы i задумы. Аднак некаторыя з iх давядзецца злёгку падкарэктаваць — у залежнасцi ад развiцця падзей. Пажадана гэта рабiць у адзiноце. У суботу не варта ствараць канфлiктных сiтуацый: пазбягайце спрэчак на любую сур’ёзную тэму. Нават калi праўда на вашым баку, перамога, хутчэй за ўсё, дастанецца не вам. Спакойная абстаноўка ў нядзелю будзе спрыяць раскрыццю вашага творчага патэнцыялу. ЛЕЎ. Тыдзень, хутчэй за ўсё, будзе гарманiчны. Жаданне жыць i працаваць стане роўным i ўстойлiвым. Сiл будзе хапаць на рэалiзацыю ўсяго таго, што вы вырашыце здзейснiць. Значна ўзрасце асабiстая энергетыка, таму вы будзеце вельмi артыстычнымi i лёгкiмi на ўздым. Аднак у чацвер варта праявiць разумную асцярожнасць, бо канкурэнты могуць перайсцi да актыўных дзеянняў. У пятнiцу давядзецца пабегаць: вас будзе чакаць неверагодная колькасць розных спраў. ДЗЕВА. Асаблiвую вагу набудуць кантакты, сувязi i паездкi. Спрыяльныя заключэннi дагавораў з новымi партнёрамi, удалыя гандлёвыя аперацыi. Прывядзiце ў парадак усе дакументы — гэта зараз у вас атрымаецца лёгка i паспяхова. Можна таксама разлiчваць на разумную падтрымку i дапамогу калег. Праяўляйце настойлiвасць пры адстойваннi сваiх iнтарэсаў, i паспяховасць вам забяспечана. Добры момант для пачатку доўгачаканага адпачынку. Пазбягайце хатнiх канфлiктаў, будзьце асаблiва ўважлiвыя да бацькоў. ШАЛI. Тыдзень напоўнены рознымi шматабяцаючымi падзеямi. На працы пакажыце сябе неабходным i рашучым чалавекам, якi не раздражняецца па дробязях, але i не дазваляе садзiцца сабе на шыю. У чацвер засяродзьцеся на рашэннi самай важнай праблемы — i поспех будзе спадарожнiчаць вам. Не забывайцеся пра хатнiя справы, паколькi iх ужо назапасiлася дастаткова, але i не апускайцеся ў iх з галавой. Увечары ў пятнiцу не адмаўляйцеся ад сустрэчы з блiзкiмi сябрамi. Нядзеля — добры дзень для паездак, сустрэч i атрымання важнай iнфармацыi. СКАРПIЁН. Навакольныя будуць прыслухоўвацца да вашага меркавання: не згубiце магчымасць паўплываць на сiтуацыю, але не нагаварыце лiшняга. У сераду выкарыстоўвайце толькi правераныя метады — новаўвядзеннi пачакаюць. Будзе не лiшнiм прыслухацца да парад старэйшых: не саромейцеся звяртацца да iх па дапамогу. У чацвер трэба праявiць сцiпласць — не расказвайце ўсiм i ўсюды пра свае дасягненнi. Зайздрасць нядобразычлiўцаў можа сур’ёзна вам нашкодзiць. У пятнiцу апроч сцiпласцi вам спатрэбiцца здольнасць захоўваць асабiстыя тайны. СТРАЛЕЦ. Калi вы ў адпачынку, то самы час адчуць асалоду ад жыццёвых радасцяў. Але i да тых, чый адпачынак яшчэ не наступiў, фартуна будзе вельмi добразычлiвай. Верагодны поспех на службе, якога вы зусiм не чакалi. У дзелавых кантактах з партнёрамi праявiце асцярожнасць: верагодны падман, асаблiва ў панядзелак. Будзьце больш уважлiвыя пры рабоце з паперамi, дагаворамi, пры заключэннi здзелак. У пятнiцу i суботу зносiны з дзелавымi партнёрамi могуць прынесцi жаданы поспех. Больш строга аднясiцеся да свавольстваў дзяцей, бо яны могуць скончыцца вельмi сумна. КАЗЯРОГ. Вам проста неабходна захоўваць унутраны спакой i сканцэнтравацца на самай важнай задачы: толькi так можна выйграць у няпростых сiтуацыях, якiя чакаюць вас на гэтым тыднi. Трэба быць больш уважлiвымi да свайго акружэння, бо ў другой палове тыдня за вашымi плячыма могуць разгуляцца нежартоўныя страсцi. Асцерагайцеся прымаць катэгарычныя рашэннi, будзьце больш адказнымi i асцярожнымi. Пастарайцеся не фарсiраваць выкананне доўгатэрмiновых планаў. ВАДАЛЕЙ. Удзяляйце асаблiвую ўвагу зносiнам з патрэбнымi i ўплывовымi людзьмi. Можа парадаваць нечаканае прызнанне вашых прафесiйных заслуг.У чацвер i пятнiцу ўпэўненасць у асабiстых сiлах зробiць усё за вас. У нядзелю варта перагледзець стратэгiю адносiнаў з роднымi, у першую чаргу — з дзецьмi. РЫБЫ. Можа прыбавiцца папяровай справы. У першай палове тыдня будзе шмат сустрэч, зносiнаў, тэлефонных званкоў. Вы зможаце стаць пасрэднiкам у важнай справе. Пятнiца — дзень, якi падыходзiць для рамонту i пакупак, звязаных з бытавымi пытаннямi. У суботу пастарайцеся не прымаць неабдуманых рашэнняў, прыслухайцеся да голасу iнтуiцыi. На гэтым тыднi ў вас будуць сiлы толькi на стваральныя мэты, разбурэннем, адпаведна, займацца не варта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
|
|