Хэнлан верыць у беларусаў
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Чалавек года-2006, паводле меркавання беларускiх хакейных спецыялiстаў, экс-трэнер нацыянальнай зборнай па хакею Глен Хэнлан даслаў у Мiнск з ЗША лiст падтрымкi iгракам, настаўнiкам i балельшчыкам перад стартам чэмпiянату свету-2007. У сваiм пасланнi ён паведамiў, што сумуе па Беларусi, шкадуе, што не мае магчымасцi трэнiраваць зборную нашай краiны i рыхтаваць яе да першынства ў Маскве i Мыцiшчах. Аднак Хэнлан упэўнены, што трэнерскi штаб зробiць усё магчымае. «Вы — лепшыя за ўсiх i можаце перагуляць любога, — пiша галоўны трэнер клуба НХЛ «Вашынгтон Кэпiталз». — Мы пачалi з мары гуляць дзеля нашых дзяцей, нашых сем’яў i самiх сябе. Мы верылi, што гуляючы разам, можам перамагчы. Мы змаглi стаць сапраўднай сям’ёй i зрабiлi першы крок — прайшлi ў 1/4 фiналу i сталi шостымi на чэмпiянаце свету. У Маскве давайце завершым пачатае. Вашы дзецi i мая сям’я будуць ганарыцца вамi. Увайдзiце ў гiсторыю!»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавек года-2006, паводле меркавання беларускiх хакейных спецыялiстаў, экс-трэнер нацыянальнай зборнай па хакею Глен Хэнлан даслаў у Мiнск з ЗША лiст
|
|