Медалi на татамiСпорт-тайм На чэмпiянаце Еўропы ў Бялградзе беларускiя дзюдаiсты Сяргей Шундзiкаў (вага да 81 кг) i Канстанцiн Сямёнаў (73 кг) прынеслi нашай камандзе адпаведна сярэбраны i бронзавы медалi. Кантынентальнае першынство з’яўляецца адным з 12 топ-турнiраў, дзе адбываецца адбор на Алiмпiяду-2008 у Пекiн.Двайны ўзлёт На этапе Кубка свету па скачках на батуце ў канадскiм Квебеку беларусы Мiкалай Казак i Уладзiмiр Какорка выйгралi сярод мужчынскiх дуэтаў у «сiнхроне». Пара Таццяна Пятрэня i Кацярына Мiронава стала другой у спаборнiцтве жанчын. Грабоўскага падвёў... канёк Нападаючы нацыянальнай зборнай Беларусi па хакею i клуба АХЛ «Гамiльтан Бульдогз» Мiхаiл Грабоўскi выбыў з гульнi прыкладна на два тыднi з-за траўмы рукi, якую атрымаў, калi паслiзнуўся ў раздзявальнi, паранiўшы яе аб лязо канька. Iграку была зроблена аперацыя i накладзены гiпс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чэмпiянаце Еўропы ў Бялградзе беларускiя дзюдаiсты Сяргей Шундзiкаў (вага да 81 кг) i Канстанцiн Сямёнаў (73 кг) прынеслi нашай камандзе адпаведна
|
|