Адна каманда
Учора ў Мiнску пачаўся незвычайны турнiр па мiнi-футболу.
Паводле слоў супрацоўнiка прэс-службы ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандра ЛАСТОЎСКАГА, адметнасць спаборнiцтваў у тым, што ў iх прымаюць удзел цяжкiя падлеткi i мiлiцыянеры. У складзе кожнай з 9 каманд будуць па 8 хлапчукоў, якiя знаходзяцца на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, i па 2 курсанты Акадэмii МУС. Як сведчыць вопыт аналагiчных мiнулагоднiх турнiраў, на футбольнай пляцоўцы ўсталёўваюцца даверлiвыя адносiны памiж вартавымi правапарадку i цяжкiмi падлеткамi. Такi нефармальны спосаб кантактавання з мiлiцыянерамi аказвае станоўчы ўплыў не толькi на непасрэдных удзельнiкаў спаборнiцтваў, але i садзейнiчае прафiлактыцы падлеткавай злачыннасцi ўвогуле, бо прыцягвае ўвагу грамадскасцi да гэтай праблемы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску пачаўся незвычайны турнiр па мiнi-футболу
|
|