21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знакамiтая вёска рыхтуецца адзначыць 125-годдзе Янкi Купалы

25.08.2009 21:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тут шмат што захавалася з таго, што некалi малады Янка бачыў сваiмi вачамi. Найперш бровар цi вiнакурны заводзiк, куды ён iнтэлiгентным юнаком прыйшоў, як потым казаў сам, “шукаць лёгкага хлеба” i працаваў памочнiкам вiнакура. Непадалёку сядзiбны дом апошняга ўладальнiка гэтых зямель i промыслаў пана Сiнтаржэцкага, у якiм зараз месцiцца кантора СВК “Яхiмаўшчызна” (памылкi ў назве няма, бо вёска мае два найменнi: сучаснае — Яхiмоўшчына i больш старадаўняе, гiстарычнае — Яхiмаўшчызна).

А самая галоўная адметнасць - былая летняя пан-ская кухня, дзе ў адным з пакойчыкаў калiсьцi жыў вiнакур Янка, а з 2001 года дзейнiчае фiлiял Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Я. Купалы. Гэтая будынiна захавана ў тым выглядзе, што мела ў бытнасць паэта, тады як чатыры iншыя фiлiялы купалаўскай спадчыны знаходзяцца ў пабудовах, узведзеных нанава. I гэтым яна дарагая як яхiмоўшчынцам, так, спадзяюся, i ўсiм беларусам.

Загадчыца фiлiяла Святлана Цiс вядзе нас па пакоях, паказвае экспазiцыю, рэчы таго часу, сабраныя вяскоўцамi падчас i пасля адкрыцця музея. Адна жанчына перадала ў дар музею самавар, з якога неаднойчы пiў гарбату Янка, калi прыходзiў у госцi да яе бацькоў.

— У Яхiмоўшчыне Луцэвiч пачынаў як паэт, — нагадвае нам Святлана Цiс. - Тут нараджалася яго першая кнiжка “Жалейка”, для яе напiсана каля палавiны вершаў, у тым лiку вядомы верш-споведзь “А хто там iдзе?”, пераведзены пасля на многiя мовы свету. Ён ад-крыў iншым народам душу i памкненнi беларусаў.

Да 125-гадовага юбiлею паэта рыхтуецца i фiлiял, i ўся вёска. Увогуле, тутэйшым жыхарам, можна сказаць усяму наваколлю, пашанцавала двойчы. Па-першае, той акалiчнасцю, што тут пакiнуў шчыры след духоўнасцi зямляк-пясняр, а яшчэ таму, што гэту духоўную спадчыну працягвае цяперашнi кiраўнiк гаспадаркi Генадзь Бажко. Звыш 20 гадоў узначальвае ён хлебаробскi калектыў. I сам з тутэйшых, з вёскi, якая цяпер носiць паэтычную назву Зоранька, выдатна валодае беларускай мовай, таксама добра ведае творчасць Янкi Купалы.

Генадзь Iванавiч загарэўся iдэяй комплексна добраўпарадкаваць цэнтр вёскi, аб’екты, звязаныя з бiяграфiчным следам Купалы, а таксама сажалку з востравам, вакол якiх звычайна ладзяцца ўсе святы. Памкненнi ўхвалены Маладзечанскiм райвыканкомам, фiнансавую падтрымку абяцаў мiнiстр аховы прыроды i прыродных рэсурсаў Лявонцiй Харужык. Праўда, гэты праект не сёлетняга года — зойме пэўны час. Але вяскоўцы вераць у ажыццяўленне планаў i дзякуюць усiм, хто гатовы далучыцца да гэтай высакароднай справы.

У блiжэйшыя ж месяцы, што застаюцца да знамянальнай даты, мяркуецца больш рыхтавацца да яе сiламi грамадскасцi, жыхароў вёскi, найперш навесцi прыстойны парадак i чысцiню, бо вялiкiх фi-нансаў не мае нi СВК, нi мясцовая ўлада. Плануецца касметычны рамонт будынка канторы, з гонты, як i было калiсьцi, будзе насланы новы дах на фiлiяле музея. З’явяцца кветнiкi, дарожкi, агароджы…

Па традыцыi у дзень нараджэння Янкi Купалы ў вёсцы буде ладзiцца вялiкi фэст з вогнiшчам на сажалцы ў купальскую ноч, з песнямi, танцамi. Да гэтых мерапрыемстваў далучыцца са сваiмi прапановамi i аддзел культуры райвыканкома.

— З праграмай святкаванняў, якiя разгортваюцца з нагоды юбi-лею на радзiме Купалы, у вёсцы Вязынка, мы спаборнiчаць не зможам, туды з’едзецца люд з усёй Беларусi, але i ў нас звычайна ўсё праходзiць цiкава i змястоўна, — запэўнiвае Генадзь Бажко. - Прыязджайце, пераканаецеся…

I сапраўды, кожная купалаўская мясцiна на беларускай зямлi адметная сваiм хараством, сваёй непаўторнасцю. А ўсiх iх аб’ядноўвае наша прыхiльнасць да роднага слова, да творчасцi, таленту народнага паэта, да яго самабытнасцi, адданасцi свайму народу, мацi-Радзiме.

Мiкалай КАРОЛЬ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тут шмат што захавалася з таго, што некалi малады Янка бачыў сваiмi вачамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика